Асіповіччына: следчыя працуюць разам

1 студзеня 2012 года ў структуры праваахоўных
органаў афіцыйна з’явілася новае звяно — Следчы камітэт Рэспублікі
Беларусь.

Наданне следству самастойнасці з мэтай павышэння
якасці расследавання злачынстваў можна лічыць агульнай тэндэнцыяй для краін
Мытнага саюза, аднак у адрозненне ад Расіі і Казахстана Беларусь правяла
неабходныя пераўтварэнні вельмі хутка — асноўныя арганізацыйныя моманты
права-ахоўнай рэформы завяршыліся на працягу ўсяго пяці месяцаў. За гэты тэрмін
быў уведзены шэраг змен у заканадаўстве, неабходных для пашырэння паўнамоцтваў
следства і размежавання функцый новага камітэта з органамі ўнутраных спраў і
юстыцыі.

Асіповіцкі райаддзел Следчага камітэта, які
ўзначаліў Сяргей Грыневіч і куды ўвайшлі следчыя і дазнавальнікі райаддзела
міліцыі, аддзела ўнутраных спраў на транспарце, фінансавай міліцыі і
пракуратуры, пакуль тэрытарыяльна не лакалізаваны: яго супрацоўнікі займаюць
ранейшыя рабочыя кабінеты. Зразумела, структуры СК павінны размя-шчацца ў
асобным будынку, аднак свабодных памяшканняў для каля 40 штатных адзінак новай
установы ў нашым горадзе не знайсці.

Увогуле адсутнасць уласнага будынка можна лічыць
найбольш істотнай арганізацыйнай недаробкай першага перыяду існавання следчага
райаддзела. У якія тэрміны атрымаецца з ёй справіцца, пакуль невядома, аднак
істотна ўплываць на дзейнасць следчых «кватэрнае пытанне” не будзе.

Супрацоўнікі райаддзела пацвердзілі свой
узровень прафесіяналізму падчас леташняй атэстацыі і добра разумеюць сэнс
пастаўленых перад імі задач, галоўная з якіх — не дапускаць апраўдальных
прысудаў і вяртання на даследаванне ўзбуджаных крымінальных спраў.

Следчыя павінны працаваць бездакорна, таму што
інакш немагчыма рэалізаваць галоўны прынцып правааховы: пакаранне павінна быць
непазбежным і справядлівым.

Біяграфічная
даведка:

Сяргей Валер’евіч нарадзіўся ў вёсцы Кассё ў
1978 годзе. Сярэднюю адукацыю атрымаў у
г. Бабруйск. Па заканчэнні мясцовага аўтатранспартнага тэхнікума ў 1998 годзе
быў пры-званы на тэрміновую службу ва Унутраныя войскі МУС.

Пасля
дэмабілізацыі вырашыў застацца на міліцэйскай службе. У 2004 годзе скончыў
Акадэмію МУС, пасля чаго працаваў у аддзеле дазнання тэрытарыяльных
падраздзяленняў унутраных спраў Бабруйска.

З чэрвеня
па 31 снежня 2011 года — намеснік начальніка Асіповіцкага РАУС.

Жанаты,
мае дачку.

Последние новости

Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 14 февраля

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем