26 июня Международный день борьбы со злоупотреблением наркотическими средствами и их незаконным оборотом

26 июня Международный день борьбы со злоупотреблением наркотическими средствами и их незаконным оборотом

Сітуацыя кантралюемая

Праблема наркаманіі тычыцца не асобнага чалавека, які апынуўся ў залежнасці, не толькі яго сям’і і асяроддзя: гэтыя асабістыя трагедыі пакідаюць адбітак на грамадстве ў цэлым

Пік нарказлачынстваў у Беларусі прыпаў на 2014 год, калі ў краіне «буялі» спайсы, — 7 139 крымінальных спраў. У 2018 го-дзе колькасць злачынстваў скарацілася да 4 906: змены ў нацыянальным заканадаўстве, прынятыя некалькі гадоў таму, у сукупнасці з практычнымі мерамі, дазволілі істотна запаволіць рост нарказлачыннасці.

Сітуацыя, якая існуе на Асіповіччыне, працягвае заставацца кантралюемай і досыць стабільнай, пра што сведчыць дынаміка зніжэння колькасці зарэгістраваных злачынстваў: за 5 месяцаў па лініі наркакантролю выяўлена 14 (з іх 13 — цяжкіх і асабліва цяжкіх), што на 38,1% ніжэй за паказчык аналагічнага перыяду 2019 года; да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 4 арт. 17.3 КаАП краіны за з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, і па арт. 16.10 за незаконныя дзеянні з некурыльнымі тытунёвымі вырабамі, прызначанымі для смактання і (або) жавання, прыцягнута па адным чалавеку.

Прафілактыкай шкодных звычак неабходна займацца з дзяцінства: супрацоўнікамі РАУС ва ўсіх навучальных установах раёна праведзены выступленні з дэманстрацыяй тэматычных відэафільмаў, падлеткам растлумачаны патрабаванні заканадаўства ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў.

Андрэй Бабіч, намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні;

Ігар Каркоўскі, начальнік аддзялення наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі РАУС.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем