16 июня состоялось открытие реконструированного здания Осиповичского районного отдела Следственного комитета

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Іван Наскевіч і Асіпо-віцкага райсавета дэпутатаў Сяргей Сувееў, начальнік упраўлення СК па Магілёўскай вобласці Уладзімір Шалухін, кіраўніцтва падраздзяленняў праваахоўнай сістэмы раёна.
У сваім выступленні Іван Наскевіч адзначыў, што ўвядзенне ў эксплуатацыю адрамантаванага будынка ў Асіповічах — гэта працяг планамернай работы па паляпшэнні бытавых умоў супрацоўнікаў ведамства па ўсёй Беларусі. За восем гадоў існавання Следчага камітэта было адкрыта, зноў пабудавана або адрамантавана 54 будынкі.
Важна адзначыць, што, акрамя павышэння камфорту асіповіцкіх следчых, стварэння безбар’ернага асяроддзя для наведвальнікаў, абноўлены офіс райаддзела СК гарманічна ўпісаўся ў архітэктурны ансамбль прывакзальнай плошчы.