Актавая зала Асіповіцкага РАУС

Актавая зала Асіповіцкага РАУС

 на гэты раз прымала не толькі дзеючых супрацоўнікаў, але і ветэранаў. А нагода была прыемная: святкавалі юбілей Iрыны Лысюк, якая не адзін дзясятак гадоў прысвяціла міліцэйскай службе і стала першай і пакуль адзінай у раёне жанчынай-міліцыянерам з пагонамі падпалкоўніка.

veteranyi-osipovichskogo-rovd

Шмат добрых слоў прагучала ў адрас юбіляра ад былых калег. Следчыя, начальнікі аддзелаў, ветэраны з удзячнасцю ўспаміналі пра тую пад- трымку і дапамогу, якую атрымлівалі ад Iрыны Мікалаеўны, пра яе ўрокі майстэрства. З цеплынёй распавядалі аб рабоце поруч з падпалкоўнікам старшыня ветэранскай арганізацыі Георгій Гаеўскі, намеснік начальніка РАУС Андрэй Бабіч, былы кіраўнік Міхаіл Лагуцін, другія таварышы па службе.

За яе плячыма дзясяткі расследаванняў, выездаў на месцы злачынстваў, бяссонных начэй у роздумах, імкненні дакапацца да ісціны. Але, нягледзячы на цяжкую для жанчыны службу, успаміналіся і станоўчыя, часам забаўныя эпізоды. Напрыклад, уручэнне першай настаўніцай у прафесійнай справе Надзеяй Лейберт наказу, адкрыць які можна было толькі пры атрыманні звання маёра. Успамінала юбіляр старэйшых таварышаў «па зброі», а таксама вучняў, якіх было многа. I якія і зараз удзячны гэтаму сціпламу чалавеку за навуку.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем