10 пытанняў Андрэй Гаварака: “Вынік нядрэнны”

Днямі
кіраўніцтва райаддзела ўнутраных спраў правяло аналіз дынамікі асіповіцкага
крыміналу за мінулыя пяць гадоў. Параўнанне атрымалася не тое, каб нечаканым,
але ўсё роўна прыемным: летась было зарэгістравана амаль на 40% меней
злачынстваў, чым у 2008 годзе, прычым колькасць найбольш небяспечных выпадкаў
парушэння закона зменшылася амаль удвая. Яшчэ больш уражваюча — падзенне
крымінальнай актыўнасці на 28,6% — выглядае параўнанне з 2011 годам.

 Чым не нагода запрасіць начальніка РАУС Андрэя
Гавараку да ўдзелу ў нашай традыцыйнай рубрыцы “10 пытанняў”?

1. Якое месца
па ўзроўні злачыннасці займае сёння Асіповіччына ў вобласці?

— Па стане на
канец года ўваходзім у дзясятку найбольш крымінагенных тэрыторый Магілёўшчыны.
Калі ўлічыць, што раён ляжыць на перакрыжаванні буйных транспартных артэрый, і
шмат правапарушэнняў на нашай тэрыторыі здзяйсняецца жыхарамі іншых рэгіёнаў,
такі вынік далёка не самы дрэнны.

2. Як выглядае
сучасны крымінальны “ландшафт” у нас?

— Асаблівасць
праваахоўнай работы ў тым, што яе рэальную выніковасць можна ацаніць не адразу,
а праз пэўны прамежак часу. У гэтым сэнсе мінулы год можна лічыць часам
падвядзення вынікаў вялікай і напружанай дзейнасці па шэрагу ключавых
накірункаў. Галоўны з іх — адчувальнае ўзрастанне законапаслухмянасці землякоў.
Калі 5-7 гадоў таму падтрыманне парадку падчас кожнага масавага мерапрыемства
патрабавала мабілізацыі ўсіх сіл райаддзела, то зараз гэтая задача не
ўспрымаецца, як штосьці незвычайнае.

Летась не
адбылося забойстваў, удвая зменшылася колькасць угонаў, рабаўніцтва,
махлярства, скараціліся злачынствы, здзейсненыя ў адносінах састарэлых.
Зарэгістравана на 31% менш крадзяжоў, хаця менавіта гэта мае найбольшую
ўдзельную вагу ў агульнай колькасці крымінальных учынкаў.

3.  У якіх мясцінах злачынствы адбываюцца
найбольш часта?

— Калі не браць
у разлік райцэнтр, то самымі небяспечнымі ў гэтым плане можна лічыць Вяззеўскі
— 51 злачынства, Лапіцкі — 50, Пратасевіцкі — 39, Свіслацкі — 28 і Ясенскі — 25
сельсаветы. У цэлым жа па горадзе за год іх зафіксавана 458, на сяле — 275.

4.  Узгадайце самае рэзананснае злачынства года?

— Серыя
згвалтаванняў маладых жанчын, якая адбылася летам, выклікала ў асіпаўчан
вялікую занепакоенасць. Злачынцу ўдалося “вылічыць” даволі хутка з дапамогай
запісу сістэмы відэаназірання і пры актыўнай дапамозе неабыякавых землякоў.

Дарэчы, у
дадзеным выпадку нельга казаць пра неадэкватнасць асобы гвалтаўніка. Ён ніякі
не маньяк, прос-та псіхалагічна схільны вырашаць уласныя праблемы праз здзек
над больш слабымі людзьмі.

5. А самая
небяспечная тэндэнцыя?

— Злоўжыванне
алкаголем. Летась гадавое спажыванне “чыстага спірту” на душу насельніцтва
раёна склала каля 8 літраў. Гэта амаль на літр ніжэй за аналагічны паказчык
2011 года, але ўсё роўна яшчэ блізка да крытычнага ўзроўню, ад якога пачынаецца
алкагольная дэградацыя грамадства.

6.  Якія планы па ўдасканаленні праваахоўнай
работы?

— Акрамя
прафілактыкі п’янства і правапарушэнняў на яго глебе будзем рабіць акцэнт на
прадухіленне крадзяжоў, карупцыі, незаконнага абарачэння наркотыкаў, сацыяльнай
адаптацыі асоб, якія маюць судзімасць. I абавязкова — працаваць над рэалізацыяй
прынцыпу непазбежнасці пакарання за парушэнне законаў. Сёння выкрываемасць
злачынстваў складае 68,2%. Хоць гэта і добры паказчык, імкнуцца ёсць да чаго.

7. Якія
галоўныя падзеі адбыліся ў жыцці райаддзела летась?

— Змяніліся
амаль усе намеснікі начальніка РАУС, што паспрыяла пэўным зменам да лепшага ў
арганізацыі работы. Нельга сказаць, што па-пярэдняя генерацыя кіраўнікоў
працавала дрэнна, прос-та адчуваецца эфект “свежага погляду”.

Ну і, нарэшце,
быў скончаны рамонт галоўнага корпуса РАУС, які цягнуўся больш чатырох гадоў.

8. Не сакрэт,
якія ёсць праблемы ў асіповіцкай міліцыі?

— Галоўная —
кадравы дэфіцыт: сёння ў наяўнасці амаль 13% вакантных месцаў.

9. Міліцыянер
заўсёды правы?

— Так павінна
быць, на тое ён і вартавы правапарадку. Вывучэнне грамадскага меркавання
паказвае, што цалкам альбо ў значнай ступені давяраюць міліцыі 89% асіпаўчан, а
гэты давер заваёўваецца выключна канкрэтнымі справамі. Хаця, калі грамадзянін
не згодны з дзеяннямі міліцыянера, ён заўсёды можа звярнуцца са скаргай да
кіраўніцтва райаддзела ці ў пракуратуру, паведаміць свой пункт гледжання па
“тэлефоне даверу”.

10. Летась
пачалася рэформа беларускай сістэмы аховы правапарадку. Ужо можна казаць аб яе
першых выніках?

— На раённым
узроўні перамены пакуль не адчуваюцца. Працуем, як кажуць, у штатным рэжыме.

Последние новости

Актуальнае

Сегодня – День Государственного флага, Государственного гимна Республики Беларусь

11 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Как проходит День Победы в Осиповичах

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

“Осиповичские” партизанские комбриги: сколько же их было?

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Служили два товарища

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

«Даже через столетия будем помнить и благодарить». Виктор Ананич поздравил осиповчан и жителей района с праздником Великой Победы

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

С Днем Победы, осиповчане!

9 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем