Пацікавіліся ў дарожных арганізацый, наколькі гатова працаваць пры паніжаных тэмпературах іх гаспадарка
Пацікавіліся ў дарожных арганізацый, наколькі гатова працаваць пры паніжаных тэмпературах іх гаспадарка.
ДЭУ № 73 запланаваныя работы правяло своечасова. Снегаачышчальныя машыны і лапаты знаходзяцца “ў баявой гатоўнасці”, нарыхтаваны вехі. МАЗы прайшлі тэхабслугоўванне, атрыманы новы грузавік, днямі паступіць абсталяванне да яго. Чакаецца паступленне яшчэ аднаго аўтамабіля. Нарыхтавана 3 600 т солі і 3 100 т пясчана-солевай сумесі. Кацельня прадпрыемства таксама гатова, забяспечана дрывамі.
Не спалохалася непагадзі і ДРБУ № 199. Аўтапарк прадпрыемства ўкамплектаваны, машыны адрамантаваны, зараз да іх дадалася “Газель” для перавозкі дарожных рабочых. Абсталяванне для раскідання пяску падрыхтавана, хутка адпаведныя работы і пачнуць праводзіць. Кацельня да зімовой эксплуатацыі падрыхтавана, атрыманы пашпарт гатоўнасці. На 1 кастрычніка нарыхтавана 570 кубаметраў дроў, у першай дэкадзе — яшчэ больш за 100. Гэтай колькасці на зіму цалкам дастаткова. Работнікі сваімі сіламі рэжуць іх да неабходнай кандыцыі. Супрацьгалалёдных матэрыялаў нарыхтавана 810 т, яшчэ 391,5 т засталося з мінулага сезона.