На бягучым тыдні 373 вучні пачатковых класаў наведваюць школьныя лагеры
На бягучым тыдні 373 вучні пачатковых класаў наведваюць школьныя лагеры
Восеньскія канікулы працягнуцца ажно дзесяць дзён, і гэта не можа не радаваць школьнікаў. Да таго ж сіноптыкі абяцаюць добрае надвор’е на гэты тыдзень, таму ёсць час “ухапіць” ад восені вітамін D.
Педагогі, у сваю чаргу, падрыхтавалі для школьнікаў рознабаковую праграму. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 2 Ірына Падабед расказала, што 25 выхаванцаў лагера “Непаседа” — менавіта так называецца восеньская змена ва ўстанове адукацыі — наведаюць падчас канікул школьны і раённы гісторыка-краязнаўчы музеі, кінатэатр “Радзіма”, басейн “Дэльфін”, а таксама паспрабуюць сілы ў майстар-класах ад педагогаў раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, квэстах, віктарынах і спартакіядах. Шмат мерапрыемстваў будзе прысвечана вывучанню роднага краю. Даволі насычаны графік для лагерных дзён!
Для рабят арганізавана трохразовае харчаванне. Даплата бацькоў невялікая. А галоўнае — дзеці праводзяць канікулы цікава і з карысцю.