На Асіповіччыне працуе шэсць школьных лясніцтваў

На Асіповіччыне працуе шэсць школьных лясніцтваў
На Асіповіччыне працуе шэсць школьных лясніцтваў

А ў пятніцу на базе Дараганаўскай СШ было створана першае ў раёне дашкольнае лясніцтва, якое ўзначаліла Марына Падэра.

На ўрачыстасці, прысвечанай адкрыццю новага аб’яднання, прысутнічала дэлегацыя лясгаса на чале з дырэктарам Дзмітрыем Варанцом. У актавай зале школы сабраліся вучні, педагогі, бацькі. Старэйшыя выхаванцы дашкольнай групы ўвайшлі ў пакой у новенькай прыгожай форме, з цікавасцю выслухалі наказы дарослых, прачыталі вершы экалагічнай тэматыкі і сталі гледачамі невялікага тэатралізаванага прадстаўлення. Ад сяброў з лясгаса яны атрымалі цацку мядзведзяня ў форме працаўніка лясной гаспадаркі краіны, іншыя падарункі.

Наступным этапам свята стала наведванне брацкай магілы абаронцаў краіны, якія загінулі ў час вайны, і ўскладанне кветак на яе. А потым уся дружная кампанія адправілася садзіць дрэўцы, прадастаўленыя гадавальнікам лясгаса. Так, у двары школы з’явілася алея вечназялёных туй, за якой будуць даглядаць удзельнікі дашкольнага лясніцтва.

Госці ўстановы адукацыі наведалі таксама школьны комплексна-краязнаўчы музей, у якім сабраны багаты матэрыял, у тым ліку шмат цікавага пра флору і фаўну роднага краю.

Як расказала намеснік дырэктара лясгаса Алеся Аўдзей, школьныя лясніцтвы нашага раёна добра зарэкамендавалі сябе, а зараз кіраўніцтва прадпрыемства вырашыла паспрабаваць далучыць да цікавай краязнаўча-экалагічнай работы і старэйшых дашкольнікаў, якія будуць удзельнічаць у сумесных са школьнікамі акцыях, такіх, як “Чысты лес”, “Пасадзі дрэва!”, пераймаць вопыт, вучыцца беражлівым адносінам да прыроды. Разам з інфармацыяй, якую яны атрымліваюць ад сваіх педагогаў, дапытлівыя юныя натуралісты змогуць даведацца шмат незвычайнага ад лю-дзей, якія ведаюць пра лес больш за іншых, а таксама набыць карысныя для жыцця ўменні.

Выбар лясгаса прыпаў на Дараганава менавіта таму, што мясцовая база

(дэндрапарк, лясное акружэнне, музей, школьнае лясніцтва, наяўнасць экалагічнай сцежкі) ідэальна падыходзіць для такой работы.

Дарэчы, ляснічы Алег Караленя прыняў ідэю з радасцю: знаёмства з ляснымі таямніцамі — ідэальная глеба для пашырэння кругагляду дзяцей, іх маральнага выхавання. Работнікі лясной гаспадаркі будуць задаволены, калі выпускнікі дзіцячых лясніцтваў у далейшым стануць іх пераемнікамі, набудуць высакародную і патрэбную прафесію лесавода. Але нават калі яны знойдуць сябе ў іншай сферы, атрыманыя веды будуць карысныя.

 

 

 

Последние новости

Образование

Можно ли детям в школе пить воду из крана?

22 января 2025
Читать новость
Общество

Обращение Координационного совета общественных объединений и политических партий Могилевской области к жителям Могилевщины

22 января 2025
Читать новость
Спорт и туризм

Футбольный клуб «Осиповичи» 14 января завершил отпуск и начал подготовку к сезону 2025 года во Второй лиге

22 января 2025
Читать новость
Здравоохранение

Подведены итоги конкурса на создание логотипа профилактического проекта “Елизово — здоровый поселок”

22 января 2025
Читать новость
Общество

Шматлюдна было ў рэдакцыі раёнкі: да мясцовых журналістаў завіталі ў госці выхаванцы фотагуртка “Аб’ектыў” Асіповіцкага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі

22 января 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичском районе продолжается вакцинация против коронавирусной инфекции SARS-CoV-2, которая является причиной более 80% случаев вирусных пневмоний

22 января 2025
Читать новость

Рекомендуем