Моцны вецер на выхадных прывёў да адключэння электраэнергіі ў Асіповічах і каля 50 населеных пунктаў раёна
Моцны вецер на выхадных прывёў да адключэння электраэнергіі ў Асіповічах і каля 50 населеных пунктаў раёна.
Да таго ж, стыхія не шкадавала дрэвы, раскідваючы тыя на жылыя дамы і дарогі.
Учора на дах двухпавярховага дома па вуліцы Рабоча-Сялянскай упала таполя, а на вуліцы Цэнтральнай (каля магазіна ОМА) з даха было знесена 20 лістоў пакрыцця і пашкоджаны веснічкі. Таксама пастрадала пакрыццё даха на вуліцы 60 гадоў Кастрычніка. І гэтыя выпадкі не адзінкавыя.
Не пашанцавала і вадзіцелю, які прыпаркаваўся каля дома № 16 па вуліцы Сумчанкі. Адломаная ветрам галіна вярбы разбіла ў аўтамабіля лабавое шкло, прыборную панэль і люстэркі бакавога бачання.
Вялікую шкоду вырванныя ветрам дрэвы нанеслі Пагарэльскім могілкам, зруйнаваўшы агароджы і помнікі.
У многіх мясцінах горада вецер абарваў вулічнае асвятленне. Да таго ж, галлём і дрэвамі былі перакрыты некаторыя ўчасткі дарог.