Напярэдадні Дня настаўніка адзначыць 20-годдзе Асіповіцкі дзяржаўны каледж

Напярэдадні Дня настаўніка адзначыць 20-годдзе Асіповіцкі дзяржаўны каледж

Напярэдадні Дня настаўніка адзначыць 20-годдзе Асіповіцкі дзяржаўны каледж

Мабыць, складана знайсці ў нашым раёне прадпрыемства, сельскагаспадарчую арганізацыю ці нават краму, дзе б не працавалі выпускнікі гэтай установы адукацыі: за гады існавання яна дала пуцёўку ў жыццё больш за 2 000 юнакоў і дзяўчат.

Упершыню будучы каледж адчыніў дзверы 8 верасня 2003 года ў статусе ліцэя. Тады, як і зараз, галоўнай задачай было забеспячэнне рынку працы, перш за ўсё раёна, кваліфікаванымі спецыялістамі рабочых прафесій.

Спачатку прафесійная адукацыя вялася па 14 кваліфікацыях. З цягам часу колькасць прафесій павялічылася. З 2009 года вялося навучанне і на вячэрняй форме для жадаючых атрымаць рабочую прафесію. Былі выпушчаны групы повараў, прадаўцоў, маляроў. Праз два гады адчынена завочнае аддзяленне ўзроўню сярэдняй спецыяльнай адукацыі па спецыяльнасці “прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва” кваліфікацыі “тэхнік-будаўнік”, а праз два гады набрана першая такая група дзённага аддзялення.

У 2011 годзе ліцэй пераўтвораны ў каледж. Змены адбыліся не толькі ў назве. Для будучых прафесіяналаў стварылі сучасную матэрыяльна-тэхнічную базу: камп’ютарныя класы, майстэрні, аўтадром, вучэбны магазін для будучых прадаўцоў, швейны цэх.

За 2009-2011 гады абсталявалі лабараторыі ўстройства і эксплуатацыі аўтамабіляў катэгорыі “В”, трактароў, электратэхнікі, спецыяльнасцей будаўнічага профілю, адкрыты зварачны цэх.

Паклапаціліся і пра быт навучэнцаў. Для размяшчэння хлопцаў і дзяўчат дзейнічае ўтульны інтэрнат на 100 месцаў. У 2008 годзе ён заняў трэцяе месца сярод інтэрнатаў устаноў прафтэхадукацыі Магілёўскай вобласці.

Сёння Асіповіцкі дзяржаўны каледж як па матэрыяльна-тэхнічнай базе, педагагічным саставе, так і па ўзроўні ведаў, якія атрымліваюць выпускнікі, ні ў чым не саступае нават сталічным “калегам”. Чым жыве зараз галоўная кузня кадраў Асіповіччыны, расказаў дырэктар Максім Ракаў:

— Да юбілейнай даты мы падыходзім у першую чаргу абноўленымі. Сёлета зрабілі маштабны рамонт: памянялі ўсе дзверы ў кабінетах на другім і трэцім паверхах, вокны ў галерэі, што вядзе да інтэрната, падлогавае пакрыццё ў некаторых аўдыторыях. Акрамя гэтага, набылі новае абсталяванне для павышэння эфектыўнасці вытворчага працэсу ў лабараторыю гарачых страў, швейны цэх, вучэбную цырульню, зварачны цэх.

— Што скажаце пра кадравае забеспячэнне?

— За апошнія гады прыйшло шмат маладых спецыялістаў, так што калектыў істотна амаладзіўся. Зараз у каледжы працуе 42 настаўнікі. Але не аднымі педагогамі багатая ўстанова. Мы аўтаномная арганізацыя абласнога падначалення, таму маем сваю бухгалтэрыю, сталовую, інтэрнат і яшчэ шмат падраздзяленняў, дзе працуе тэхнічны і абслуговы персанал. Агульная колькасць работнікаў — 82 чалавекі.

— Ці застаюцца працаваць ва ўстанове выпускнікі?

— Гэта наш асаблівы гонар. Яны трапляюць сюды рознымі шляхамі. Некаторыя праз шмат гадоў і нават не па той спецыяльнасці, якую атрымлівалі. Па профільных спецыяльнасцях сёння працуе пяць выпускнікоў, а адна дзяўчына, атрымаўшы рабочую прафесію, з цягам часу знайшла сябе ў педагогіцы і зараз працуе педагогам-арганізатарам.

— Якія напрамкі зараз прапаноўвае каледж?

Установа можа даць адразу два ўзроўні адукацыі: сярэднюю спецыяльную па будаўнічых спецыяльнасцях з атрыманнем спецыяльнасці “тэхнік-будаўнік” і прафесіянальна-тэхнічную. За час работы абазначылася кола спецыяльнасцей і кваліфікацый, якія сталі для нас знакавымі, традыцыйнымі. Сюды адносяцца прадавец, повар, швачка, цырульнік, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчага профілю, вадзіцель аўтамабіля катэгорыі “С”, слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання, электразваршчык ручной зваркі, тынкоўшчык, маляр. Акрамя гэтага, час ад часу набіраем групы па спецыяльнасцях “электраманцер па рамонце абсталявання” і “абліцоўшчык-плітачнік”.

— Як навучэнцы могуць прадэманстраваць узровень падрыхтоўкі па будучай прафесіі?

— У Беларусі ёсць цудоўны конкурс прафесійнага майстэрства Profskills Belarus. Летась наш навучэнец заняў на ім другое месца па спецыяльнасці “маляр-тынкоўшчык”. Да таго добрай традыцыяй стала правядзенне тыдняў і конкурсаў майстэрства ў самой установе. Штогод у супрацоўніцтве з упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі на нашай базе праводзяцца спаборніцтвы маладых механізатараў. Навінкай мінулага года стаў конкурс прафесійнага майстэрства для старшакласнікаў гарадскіх школ “OSIPOVICHISKILLS”.

— Як складаецца далейшы шлях выпускнікоў?

— Шмат хто працягвае адукацыю. Для моладзі адчынены дзверы навучальных устаноў Бабруйска і Магілёва, дзе па кожнай з прадстаўленых у каледжы кваліфікацый магчыма атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю. Што тычыцца працаўладкавання на тэрыторыі раёна, то некаторыя арганізацыі сталі для нас базавымі. Напрыклад, ПГУП “Прусакоў” ці Глускае райста, куды выпускнікі ўладкоўваюцца прадаўцамі, таму складана знайсці ў горадзе магазін, дзе б яны не працавалі. Падобная сітуацыя і з сельскай гаспадаркай. Міжгаліновы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Асіповіцкага раёна бярэ хлопцаў і дзяўчат поварамі ў школы. Для швачак у Асіповічах няшмат месцаў працы — выпускнікі па гэтай спецыяльнасці размяркоўваюцца на ПГУП “Кронакс”, УП “Тэхпрам”, ПУП “Райнгард”, камбінат бытавога абслугоўвання. Аднак асаблівым попытам карыстаюцца нашы выпускніцы на салігорскіх фабрыках “Калінка” і “Купалінка”, гомельскім “Камінтэрне”. Ужо тры гады прымае спецыялістаў і знакаміты брэнд “Элема”. Зваршчыкаў і будаўнікоў заўжды рады бачыць на Асіповіцкім заводзе транспартнага машынабудавання, ААТ “Промспецстрой” і “ЗУБРМонтажСтрой”, Асіповіцкім заводзе жалезабетонных канструкцый.

— Жыццё каледжа — не толькі вучоба і работа. Ці застаецца ў навучэнцаў час на гурткі, спартыўныя секцыі, факультатывы і іншыя актыўнасці?

— Безумоўна. Заўжды папулярнасцю сярод дзяўчат карыстаюцца вакальны і танцавальны гурткі, рукадзелле, а хлопцаў больш прыцягвае спорт. Для дзяцей-сірот спецыяльна арганізаваны гурток дамаводства, які садзейнічае набыццю сацыяльнага вопыту.

Свае здольнасці моладзь можа паказаць не толькі ў прафспаборніцтвах. Традыцыйнымі сталі конкурсы “Міс і містар каледж”. Таксама ў пачатку кожнага года праводзім фестываль талентаў, гледзячы на старэйшых таварышаў, і першакурснікі актыўна ўключаюцца ў жыццё ўстановы.

— Акрамя вучэбнай дзейнасці, каледж прапануе і рад платных паслуг. Ці карыстаюцца яны попытам?

— Самая запатрабаваная паслуга — арэнда гасцінічных нумароў. Іх цэняць за камфорт-нае размяшчэнне амаль у цэнтры горада і невялікі кошт. Прадастаўляем і цырульніцкія, швейныя паслугі, але яны не карыстаюцца асаблівай папулярнасцю. Магчыма, ёсць тут і наша віна, бо адсутнічае належная рэклама. Яшчэ выконваем дзве важныя функцыі для горада: арганізоўваем дапрафесійную падрыхтоўку вучняў агульна-адукацыйных школ, а таксама падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі па рабочых спецыяльнасцях для дарослага насельніцтва.

— Што чакае ўстанову?

— Мы жадаем заставацца запатрабаванымі, таму плануецца пашырэнне магчымасцей для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі па ўсіх напрамках. Стрымліваючым фактарам зараз з’яўляецца адсутнасць адпаведнай базы і педагогаў вузкіх дысцыплін з профільнай вышэйшай адукацыяй. Аднак спадзяюся, што з гэтай праблемай справімся.

Последние новости

Благоустройство

Озеленение Осиповичей: УКП ЖКХ приобрело новые цветочные вазоны и подвесные цветочницы

21 мая 2024
Читать новость
Общество

Осиповичский РК БРСМ набирает бойцов в студенческий строительный отряд на июнь-июль

21 мая 2024
Читать новость
Здоровье

Осиповичский районный центр гигиены и эпидемиологии проводит опрос населения на тему «Что Вы знаете о вакцинации?

21 мая 2024
Читать новость
Общество

2024 год для стран Запада – переломный: практически в каждой из них пройдут выборы, а в июне им предстоит определиться с новым составом Европарламента

21 мая 2024
Читать новость
Культура

Осиповичский народный ансамбль эстрадного танца” Каприз ” отметил 25-летие

21 мая 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичах открыты группы по профессиональному обучению для неработающих граждан

21 мая 2024
Читать новость
Образование

Школьные лесничества Осиповичей заняли призовые места на областном этапе конкурса “Квiтней, мой лес”

21 мая 2024
Читать новость
Спорт и туризм

С 17 мая в Осиповичах проходит первенство Республики Беларусь по таиландскому боксу среди юношей и девушек от 10 до 15 лет

21 мая 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко предлагает создать с Магаданской областью ювелирное СП

20 мая 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко видит перспективы, чтобы существенно добавить в сотрудничестве с Магаданской областью

20 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Общество

Где разрешено и запрещено купаться в Осиповичском районе: обзор мест

17 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Поможем вместе!

10 мая 2024
Стрелка вверх
История

Последняя владелица имения Свислочь

18 мая 2024
Стрелка вверх
Актуальнае

Осиповчане празднуют День Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт и туризм

Более сотни юных осиповчан посещает секцию баскетбола детско-юношеской спортивной школы

18 мая 2024
Стрелка вверх
Мясцовае адмысловае

Пять причин посетить агроусадьбу «Красное»

17 мая 2024
Стрелка вверх
Власть

Поздравления с Днем Победы поступают в адрес Лукашенко и белорусского народа

9 мая 2024
Стрелка вверх
Власть

Беларусь и Россия вместе проводят тренировку по задействованию ядерного оружия

9 мая 2024
Стрелка вверх