Дастань футболку, ці Квэст па-мясцоваму

Дастань футболку, ці Квэст па-мясцоваму

Яскравым прыкладам “абмежаванай зручнасці” ў нашым горадзе можна лічыць фірменны магазін “Світанак”. Асартымент задаволіць любога пакупніка: зойдзеш — вочы разбягаюцца. Аднак паміж стойкамі з адзеннем нельга прайсці, каб не зачапіць тавар; вешалкі з адзеннем забіты колькі мажліва; пакуль дастанеш рэч, якая цікавіць, скінеш тую, што побач. Ды яшчэ і да касіра не дабрацца, бо цесна.

Днямі злавіла момант, калі адміністратар, здаецца, вырашыў пажартаваць над пакупнікамі. Перад святам, 22-23 лютага, у  магазіне дзейнічалі добрыя зніжкі, асабліва на мужчынскае адзенне. Вядома, прыхільнікі беларускай якасці паспяшаліся набыць падарункі для сваіх мужчын. І вось перад імі “намаляваўся” квэст: падлога перад вешалкамі застаўлена цюкамі вышэй за калена. Каб дабрацца да тавару, неабходна пераступіць-пералезці гэтую перашкоду, бо адцягнуць амаль непад’ёмныя цюкі ўбок слабаму полу немагчыма. Тым, хто прайшоў “першы ўзровень”, прапануецца вызначыцца з неабходным па колеры тканіны, якая выглядае з шэрагаў шчыльна спрасаванага адзення. Потым паспрабаваць выцягнуць рэч, якая зацікавіла, і адначасова не скінуць на падлогу тыя, што вісяць побач. Выцягнулі, паглядзелі — не падыходзіць. Адчуваеце ўсю насычанасць расчаравання?

Калісьці раёнка ўжо крытыкавала нязручнае размяшчэнне тавару ў магазіне (гл. “АК” № 7 ад 29.01.2021 г.). Дырэктар філіяла № 2 ААТ “Світанак” Вольга Марчанкова тады расказала пра планы перанесці фірменны магазін у нашым горадзе на большыя плошчы (гл. “АК” № 21 ад 19.03.2021 г.). Прайшло амаль два гады, але воз і цяпер там…

 

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем