Звязаныя адной ніткай

Звязаныя адной ніткай

Ва ўдзельнай вазе асноўных відаў паслуг Асіповіцкага камбіната бытавога абслугоўвання пашыў і рамонт швейных вырабаў займае 32%

— Аб’ём рэалізацыі прадукцыі і паслуг швейна-трыкатажным участкам за 2023 год склаў 277 тысяч рублёў. Гэта пашыў і рамонт па заказах насельніцтва, пашыў спецадзення і бялізны для арганізацый, — расказвае дырэктар КБА Раіса Аляшкевіч. — Увогуле вырабы шыюцца як індывідуальна, так і партыямі — дробнымі і вялікімі. Пастаўляюцца ў гарадскія і сельскія комплексныя прыёмныя пункты на аснове вывучанага попыту насельніцтва па папярэдніх заказах. Наша прадукцыя добра зарэкамендавала сябе і карыстаецца высокім попытам у насельніцтва горада і раёна — на ўсё маем адпаведныя сертыфікаты і дэкларацыі. Пастаянна надзяляем увагу распрацоўцы і асваенню новых мадэляў, пашырэнню асартыменту. Словам, заўсёды імкнёмся падтрымліваць цікавасць спажыўца.

Дастатковую колькасць заказаў забяспечвае цеснае супрацоўніцтва з арганізацыямі раёна і ўсёй Магілёўшчыны. А наладзіць зносіны дапамагае ў першую чаргу ўдзел у аб’яўляемых праз інтэрнэт закупках. Напрыклад, апошні з выйграных тэндараў — на выраб фірменнага спецадзення (куртка, штаны, бейсболкі) з джынсавай тканіны для кантралёраў-энергетыкаў Клімавіцкага РЭС. Дарэчы, форму для сваіх працаўнікоў у Асіповіцкім КБА заказвалі ўжо многія арганізацыі гэтай сферы, і ўсе засталіся задаволенымі. Добрая якасць выкананай работы — лепшая рэклама. Дапамагае набыць новых партнёраў і ўдзел у кірмашах-продажах.

На швейна-трыкатажным участку працуе зараз дзесяць чалавек. Калектыў стабільны, зладжаны. Ёсць і моладзь: летась узялі двух маладых спецыялістаў пасля заканчэння нашага і бабруйскага каледжаў. Так што перадаваць вопыт будзе каму.

У справе пашыву адзення важнае значэнне мае не толькі аптымальная арганізацыя работы, але і добрае абсталяванне. І з гэтым праблем няма. У наяўнасці прамысловыя швейныя машыны вядомага японскага вытворцы Juki, розныя аверлокі гэтай жа фірмы, плоскашоўныя машыны Siruba, пікавальныя, пяцельныя, гузікавыя, зігзаг-машыны. Таксама раскройнае абсталяванне, парагенератары ды іншыя тэхнічныя прыстасаванні.

Ну а ў плане камфорту для людзей можна адзначыць, што сам цэх прасторны, мае добрае асвятленне, як агульнае, так і індывідуальнае каля кожнай машыны. Спрыяльная атмасфера, узаемаразуменне садзейнічаюць эфектыўнай працы, калі ўсё робіцца хутка і дакладана.

Последние новости

Общество

Гарантии и микроаккредитивы — рабочие варианты для масштабирования бизнеса

22 июня 2026
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия по вопросам качества водопроводной воды в Осиповичском районе

22 июня 2026
Читать новость
Общество

Хімічная апрацоўка залатарніка: у 11 вёсках Вяззеўскага сельсавета і Ялізаве працуюць камунальнікі

22 июня 2026
Читать новость
Культура

Нашы зямлячкі — у новым зборніку да юбілею Максіма Багдановіча: Тамара Кавальчук і Людміла Піскун

22 июня 2026
Читать новость
Общество

Журналіст раёнкі заняла 2-е месца на конкурсе «Радкі аб подзвігу»

22 июня 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Аздараўленча-спартыўны комп­лекс “Мускул” пачаў працаваць пасля праведзенага бягучага рамонту

22 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем