Зваротная сувязь. У працяг матэрыяла “Да працы і абароны — аднолькава сумленна”, надрукаванага ў “АК” № 58

Зваротная сувязь. У працяг матэрыяла “Да працы і абароны — аднолькава сумленна”, надрукаванага ў “АК” № 58

У “АК” № 58 быў надрукаваны матэрыял “Да працы і абароны — аднолькава сумленна”, у якім расказвалася пра ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Паўла Янушэўскага, які пасля Перамогі жыў у нашым горадзе і працаваў машыністам. Меў шмат урадавых узнагарод, але звестак пра самога Паўла Антонавіча ўдалося знайсці няшмат.

На публікацыю адгукнулася асіпаўчанка Ніна Гурэцкая. Яна расказала, што ведала сям’ю Янушэўскіх і ў пачатку 50-х гадоў 6-7-гадовай дзяўчынкай не раз бывала ў іх у гасцях. Жыў машыніст разам з жонкай  Соф’яй на другім паверсе дома № 28 на вуліцы Вакзальнай. Камунальная кватэра была разлічана на тры сям’і, таму на агульнай кухні было заўсёды шматлюдна. Ніна Антонаўна ўспамінае, як яе частавалі там смачнымі вафлямі з начынкай з павідла, што для дзяўчынкі з шматдзетнай сям’і здавалася дзівосным ласункам.

Бацька Ніны Антон Жыдовіч працаваў на чыгунцы рознарабочым, а дзядзька Іосіф Ясевіч — машыністам. А ў той час усе чыгуначнікі былі знаёмыя паміж сабой, многія сябравалі сем’ямі. Так і Нініна матуля, якая добра шыла і гафтавала, выконвала нейкія заказы і для Соф’і Янушэўскай.

Ніна Антонаўна добра памятае гэту невысокую паўнаватую жанчыну з нязменнай хустачкай, ражкі якой гаспадыня завязвала на лбе. “Цёця Соня вельмі цёпла адносілася да мяне, — узгадвае яна. — І наогул была добрай і ветлівай. А Паўла Антонавіча вось такім і запомніла, як на фотаздымку ў газеце: коратка пастрыжаны, высокі, у касцюме, сур’ёзны. Цёця Соня займалася хатнімі справамі, а яе муж часта ездзіў у паездкі, прывозіў адтуль гас-цінцы. Калі да яго прыходзілі сябры, яны часта расказвалі нешта пра вайну, але я была малая і не ўнікала ў размовы дарослых. Праз нейкі час Янушэўскія атрымалі кватэру на чыгуначным мікрараёне, і больш я да іх не хадзіла. Толькі чула ад мамы, што хтосьці з іх цяжка хварэў. А як склаўся далейшы лёс гэтай сям’і, не ведаю: маё жыццё напоўнілася новымі цікавымі па-дзеямі. І пра той эпізод я рэдка ўспамінала. А калі прачытала ў газеце пра Паўла Янушэўскага, адразу перад вачамі паўстала камунальная кватэра, чыгуначнік і яго жонка, гады дзяцінства, калі мы жылі на вуліцы Пралетарскай… Калі б матуля была жывая, яна б многа чаго расказала пра гэту сям’ю, але, на жаль, яе ўжо няма з намі”.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем