Зробім дзяцінства шчаслівым

Зробім дзяцінства шчаслівым

Шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню абароны дзяцей, адбыўся на тыдні.

Прадстаўнікі райарганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» разам з валанцёрскай групай «Добрае сэрца» і ўзорным тэатральным калектывам «Ялінка» гарадской дзіцячай бібліятэкі наведалі дзіцячае аддзяленне бальніцы, дзе зараз праходзяць лячэнне 11 хлопчыкаў і дзяўчынак. Каб 1 чэрвеня для іх таксама стаў радасным днём, госці паказалі рабятам тэатральную пастаноўку. А затым быў майстар-клас па твістынгу. Дзясяткі рознакаляровых шарыкаў пасля ўмелых маніпуляцый на вачах маленькіх гледачоў ператвараліся ў сабачак, кветкі, шаблі. Старэйшыя рабяты самастойна змаглі паспрабаваць сябе ў занятку, які прыносіць радасць. Усе вырабленыя цацкі юныя пацыенты аддзялення атрымалі ў падарунак. А яшчэ і ласункі, каб час знаходжання ў бальніцы дзецям здаўся не такім ужо і сумным.

* * *

У спецшколе-інтэрнаце прайшло святочнае прадстаўленне «Вясёлка жаданняў». Выхаванцаў віталі супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС. «Важна, каб кожнае дзіця было здаровае і акружана клопатам, — звярнуўся да дзяцей начальнік Дэпартамента генерал-маёр Аляксандр Шэпелеў. — Віншуем з пачаткам доўгачаканых канікул, прыходам лета — усімі любімай пары года». Кіраўнік ахоўнага ведамства перадаў установе сертыфікат на 900 рублёў для набыцця канцылярскіх прылад. Рабяты весяліліся разам з казачнымі персанажамі, удзельнічалі ў конкурсах, адгадвалі загадкі і спявалі. На вуліцы іх чакаў яшчэ адзін сюрпрыз — выступленне кінолагаў з чатырохногімі сябрамі, а затым — салодкі стол. На памяць аб мерапрыемстве хлопчыкі і дяўчынкі атрымалі буклеты, каляндарыкі і флікеры.

* * *

Прайшлі забаўляльна-гульнёвыя праграмы ў ГЦК «Равеснік» і раённым Цэнтры культуры і вольнага часу. Рабяты змаглі паўдзельнічаць у гульнях, конкурсах, памаляваць на асфальце, паглядзелі тэатральную пастаноўку, прымералі на сябе аквагрым, прадэманстравалі веды правілаў бяспекі.

Наперадзе 90 дзён канікул. Няхай жа кожны з іх будзе напоўнены цікавымі падарожжамі, новымі ведамі, спартыўнымі спаборніцтвамі, стасункамі з прыродай.

Фота Ніны Царык, Вячаслаў Кілбас

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем