Знаёмцеся : дырэктар Асіповіцкага філіяла Аўтапарк № 19 ААТ “Магілёўаблаўтатранс” Мікалай Кавалёў

Нарадзіўся ў 1983 годзе ў горадзе Пуціўлі Сумскай вобласці Украіны. У пачатку 1990-х гадоў разам з бацькамі-ваеннаслужачымі пераехаў у Касцюковічы. У 2003 годзе скончыў Клічаўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж па спецыяльнасці “тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці”. Па размеркаванні працаваў механікам сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва калгаса “Ясень”. У аўтапарк № 19 прыйшоў у 2004 годзе вадзіцелем аўтобуса. За 22 гады працы займаў тут пасады інжынера па ахове працы і бяспечнасці руху, галоўнага механіка, інжынера па тэхнічным аглядзе транспартных сродкаў, кантралёра і старшага кантралёра тэхнічнага стану механічных транспартных сродкаў, галоўнага механіка, намесніка дырэктара — галоўнага інжынера. У 2019 годзе атрымаў вышэйшую адукацыю ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце тэхналогій кіравання і эканомікі.
1 верасня назначаны на пасаду дырэктара.
— Не першы год наш аўтапарк сутыкаецца з няпростай сітуацыяй — недахопам вадзіцеляў, якая ўплывае на якасць і своечасовасць перавозак, — расказвае Мікалай Андрэевіч. — Таму першачарговая задача для мяне, як кіраўніка, — заахвоціць прафесіянальных вадзіцеляў да працы ў аўтапарку. Пэўныя перспектывы ў пашырэнні праграм навучання і перападрыхтоўкі, матэрыяльнага стымулявання, паляпшэння ўмоў працы і сацыяльных гарантый ёсць, таму спадзяёмся, што кадравая праблема будзе вырашана.
Анна Сабело
