Знакомьтесь: директор ОАО «Передвижная механизированная колонна № 95 «Водстрой» Людмила Долгая

Знакомьтесь: директор ОАО «Передвижная механизированная колонна № 95 «Водстрой» Людмила Долгая

Дырэктар ААТ “Перасоўная механізаваная калона № 95 “Вадбуд” Людміла Долгая

Нарадзілася ў 1983 годзе ў Асіповічах. Пасля заканчэння СШ № 5 паступіла на факультэт меліярацыі і воднай гаспадаркі Горацкай сельгасакадэміі.

Яе першым рабочым месцам стала асіповіцкая ПМК № 95. Пачынала інжынерам-каштарыснікам у планавым аддзеле. Затым прызначалася начальнікам падсобнай вытворчасці, намес-нікам па будаўніцтве. З 2012 па 2023 гг. працавала ў прыватных структурах. Летам бягучага года вярнулася ў ПМК № 95 “Вадбуд” у якасці кіраўніка.

Работа ў меліярацыі і менавіта ў дадзеным прадпрыемстве для Людмілы свайго роду фамільная справа: шмат гадоў узначальваў перасоўную механізаваную калону яе тата Канстанцін Долгі. Ён і зараз можа даць нямала слушных парад дачцэ.

На новай пасадзе Людміла Канстанцінаўна плануе ў першую чаргу абнавіць транспартны парк. Ужо ўзялі ў лізінг новыя экскаватар і трал, на чарзе бульдозер. Наперадзе — рэалізацыя рэспубліканскай праграмы па меліярацыі асушаных зямель для ўвядзенне іх у далейшым у сельскагаспадарчы абарот. Належыць і калектыў папоўніць новымі свежымі сіламі. Словам, планаў шмат.

А вольны ад работы час жанчына бавіць з дачкой Златай, якая наведвае дзіцячы сад № 5 “Маячок”. Разам з дзяўчынкай любяць не толькі маляваць,  чытаць казкі ды сабіраць пазлы, але і хадзіць на рыбалку. Дарэчы, вудзіць атрымліваецца добра ў абедзвюх.

 

 

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем