Знакомьтесь: директор филиала «Осиповичский» ОАО «Бабушкина крынка» Сергей Руденя

Знакомьтесь: директор филиала «Осиповичский» ОАО «Бабушкина крынка» Сергей Руденя

Нарадзіўся у г. Калінкавічы Гомельскай вобасці ў 1965 годзе. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў вучыцца ў Маскоўскі інстытут малочнай і мясной прамысловасці па спецыяльнасці “эканоміка і кіраванне ў галінах аграпрамысловага комплексу”. Малады інжынер-эканаміст па размеркаванні пасля ВНУ трапіў на Гродзеншчыну. На працягу 14 гадоў працаваў на Валкавыскім мясакамбінаце эканамістам, фінансістам, намеснікам генеральнага дырэктара. Затым 18 гадоў кіраваў філіялам “Мастоўскі кумпячок”, які аб’ядноўваў тры буйныя свінаводчыя комплексы і мясаперапрацоўчае прадпрыемства. Потым некаторы час узначальваў адкрытае акцыянернае таварыства “Магілёўскі мясакамбінат”, затым быў намеснікам дырэктара Скідзельскай птушкафабрыкі, намеснікам генеральнага дырэктара па хлебапрадуктах ААТ “Агракамбінат «Скідзельскі»”.

У філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” новы кіраўнік бачыць значны патэнцыял, лічыць магчымым і неабходным далейшае развіццё перапрацоўчага прадпрыемства. У перспектыве — рэалізацыя планаў па пашырэнні асартыменту выпускаемай прадукцыі, устаноўцы лініі па разліве малака ў пэт-бутэлькі.

Жанаты. З жонкай Наталляй Паўлаўнай, якая працуе ў сферы медыцыны, выхавалі сыноў Аляксандра і Дзмітрыя. Зараз маюць чацвёра ўнукаў.

Найлепшым відам адпачынку пасля работы Сяргей Міхайлавіч лічыць хадзьбу. Ужо на працягу доўгага часу, калі абставіны дазваляюць, штодня праходзіць каля дзесяці кіламетраў. Каштоўнасць пешых прагулак не толькі ў фізічнай нагрузцы, але і ў магчымасці назіраць за наваколлем, прыводзіць думкі ў парадак і чэрпаць новую энергію для эфектыўнага заўтрашняга дня.

Последние новости

Общество

Как работает бюро по государственной регистрации и земельному кадастру в Осиповичах: услуги, специалисты, порядок работы

6 октября 2026
Читать новость
Спорт и туризм

ФК “Сморгонь” — ФК “Осиповичи” — 2:0

6 октября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 6 октября для всех знаков Зодиака

6 октября 2026
Читать новость
Общество

Программа областного фестиваля-ярмарки тружеников села «Дажынкi-2026» в Шклове

5 октября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко заявил о «паломничестве» белорусов в Москву и поддержал строительство высокоскоростной магистрали

5 октября 2026
Читать новость
Профилактика

Можно ли сжигать мусор на участке: разъясняет старший инспектор Осиповичского РОЧС

5 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем