Знакамітыя дранікі

Знакамітыя дранікі

Гэту страву гатуюць многія беларусы, але менавіта бульбяныя аладкі, вырабленыя Раісай Васільевай з Радуціч, трапілі ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны.

Раіса Захараўна — дыпламаваны повар. Доўгі час працавала кандытарам у Дараганаве. Выпякала смачныя пірагі ды булачкі, цеста для якіх замешвала ўручную. Цудоўна ўдаваліся ёй і бліны. Наогул лічыць, што любая жанчына павінна ўмець добра гатаваць.

Вырасла яна ў сям’і, дзе разам жылі тры пакаленні. І пакуль матуля завіхалася на ферме, дзяўчынка бавіла час з бабуляй, ад якой шмат чаму навучылася. Цяпер у сваю чаргу ахвотна дзеліцца ўменнямі з іншымі.

Калісьці Раіса Захараўна прымала ўдзел у адной з перадач “Беларуская кухня”, дзе давала майстар-клас па прыгатаванні мачанкі, расказвала і пра тое, як даўней варылі аўсяны кісель. А затым стала актыўна ўдзельнічаць у культурным жыцці свайго населенага пункта, прадстаўляючы яго ў складзе падворкаў на раённых святах. Напрыклад, сваімі блінамі на сыраквашы частавала гасцей фестывалю ў Александрыі.

«А вось на базе Радуціцкага сельскага клуба быў створаны клуб аматараў беларускай кухні “Бульбаш”, якім кіруе Васільева Раіса Захараўна, — чытаем на сайце “Жывая спадчына Беларусі (інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны)”. — Яго ўдзельнікі дзеляцца паміж сабою рэцэптамі прыгатавання розных страў, але бульбяныя бліны «па-радуціцку» — адны з самых жаданых, якімі частуюць гасцей і наведвальнікаў вечароў адпачынку, святочных мерапрыемстваў рознага ўзроўню».

Пацікавіліся ў Раісы Захараўны сакрэтам прыгатавання яе фірменных дранікаў. Гаспадыня не ўтойвае яго. Выкарыстоўвае толькі бульбу, соль ды цыбулю, прычым апошняга інгрэдыенту бярэ пабольш. На дробнай тарцы здрабняе бульбу, перамяжаючы з цыбуляй (гэта прынцыпова, каб цеста не цямнела). Муку і іншых змацняльнікаў не дадае. Звычайна смажыць на алеі, але, напрыклад, яе дзеці любяць менш тлустыя дранікі, таму, калі гатуе ім, выкарыстоўвае падмазку. Любіць гатаваць у грубцы, карыстаючыся звыклым ухватам. А на стол падае са смятанай і малаком (як хто любіць).

Жанчына са скрухай адзначае, што некаторыя стравы нашых матуль, на жаль, сыходзяць у нябыт. Да такіх адносіць, напрыклад, мазёху. Гэта посная страва з ільнянога семя, якое папярэдне падсмажвалі і таўклі ў ступцы, а потым разбаўлялі падсоленай вадой да кансістэнцыі смятаны. Вараную бульбу макалі ў такі соус. Смаката! Галоўнае, што страва смачная, карысная і цалкам натуральная, ды яшчэ — з дзіўным водарам.

Маладое пакаленне ідзе па шляху найменшага супраціўлення і купляе гатовыя маянэзы, соусы, штучныя дадаткі да ежы. А было б не лішнім калі-нікалі заглядаць у скарбніцу бабуліных рэцэптаў. Можа б, што і прыйшлося па душы!

У традыцыйнай беларускай кухні дранікі з’явіліся толькі ў другой палове XIX ст. з нямецкай кухні праз яўрэйскую. Першы вядомы ў Беларусі рэцэпт дранікаў пад назвай blinki kartoflane даецца ў кнізе Яна Шытлера «Кухар добра навучаны» (1830).

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость