Знакамітыя дранікі

Знакамітыя дранікі

Гэту страву гатуюць многія беларусы, але менавіта бульбяныя аладкі, вырабленыя Раісай Васільевай з Радуціч, трапілі ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны.

Раіса Захараўна — дыпламаваны повар. Доўгі час працавала кандытарам у Дараганаве. Выпякала смачныя пірагі ды булачкі, цеста для якіх замешвала ўручную. Цудоўна ўдаваліся ёй і бліны. Наогул лічыць, што любая жанчына павінна ўмець добра гатаваць.

Вырасла яна ў сям’і, дзе разам жылі тры пакаленні. І пакуль матуля завіхалася на ферме, дзяўчынка бавіла час з бабуляй, ад якой шмат чаму навучылася. Цяпер у сваю чаргу ахвотна дзеліцца ўменнямі з іншымі.

Калісьці Раіса Захараўна прымала ўдзел у адной з перадач “Беларуская кухня”, дзе давала майстар-клас па прыгатаванні мачанкі, расказвала і пра тое, як даўней варылі аўсяны кісель. А затым стала актыўна ўдзельнічаць у культурным жыцці свайго населенага пункта, прадстаўляючы яго ў складзе падворкаў на раённых святах. Напрыклад, сваімі блінамі на сыраквашы частавала гасцей фестывалю ў Александрыі.

“А вось на базе Радуціцкага сельскага клуба быў створаны клуб аматараў беларускай кухні “Бульбаш”, якім кіруе Васільева Раіса Захараўна, — чытаем на сайце “Жывая спадчына Беларусі (інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны)”. — Яго ўдзельнікі дзеляцца паміж сабою рэцэптамі прыгатавання розных страў, але бульбяныя бліны “па-радуціцку” — адны з самых жаданых, якімі частуюць гасцей і наведвальнікаў вечароў адпачынку, святочных мерапрыемстваў рознага ўзроўню”.

Пацікавіліся ў Раісы Захараўны сакрэтам прыгатавання яе фірменных дранікаў. Гаспадыня не ўтойвае яго. Выкарыстоўвае толькі бульбу, соль ды цыбулю, прычым апошняга інгрэдыенту бярэ пабольш. На дробнай тарцы здрабняе бульбу, перамяжаючы з цыбуляй (гэта прынцыпова, каб цеста не цямнела). Муку і іншых змацняльнікаў не дадае. Звычайна смажыць на алеі, але, напрыклад, яе дзеці любяць менш тлустыя дранікі, таму, калі гатуе ім, выкарыстоўвае падмазку. Любіць гатаваць у грубцы, карыстаючыся звыклым ухватам. А на стол падае са смятанай і малаком (як хто любіць).

Жанчына са скрухай адзначае, што некаторыя стравы нашых матуль, на жаль, сыходзяць у нябыт. Да такіх адносіць, напрыклад, мазёху. Гэта посная страва з ільнянога семя, якое папярэдне падсмажвалі і таўклі ў ступцы, а потым разбаўлялі падсоленай вадой да кансістэнцыі смятаны. Вараную бульбу макалі ў такі соус. Смаката! Галоўнае, што страва смачная, карысная і цалкам натуральная, ды яшчэ — з дзіўным водарам.

Маладое пакаленне ідзе па шляху найменшага супраціўлення і купляе гатовыя маянэзы, соусы, штучныя дадаткі да ежы. А было б не лішнім калі-нікалі заглядаць у скарбніцу бабуліных рэцэптаў. Можа б, што і прыйшлося па душы!

У традыцыйнай беларускай кухні дранікі з’явіліся толькі ў другой палове XIX ст. з нямецкай кухні праз яўрэйскую. Першы вядомы ў Беларусі рэцэпт дранікаў пад назвай blinki kartoflane даецца ў кнізе Яна Шытлера “Кухар добра навучаны” (1830).

Последние новости

Общество

Уроженец деревни Зборск Осиповичского района Михаил Федоров передал местным жителям икону святых Космы и Дамиана Римских

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Са спадзяваннямі на добры ўраджай. У ААТ “ВязаўніцаАгра” адбылося свята “Зажынкі”

18 июля 2025
Читать новость
Власть

“Мужики, в бой!” Лукашенко требует по-военному решать задачи в ходе нынешней уборочной кампании

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Гарачая пара зараз не толькі ў аграрыяў, але і ў перапрацоўшчыкаў. І пераканаліся ў гэтым, наведаўшы Асіповіцкі вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі КХП”

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 18 июля для всех знаков зодиака

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Сегодня в ходе Единого дня информирования населения председатель Осиповичского райисполкома встретился с коллективом филиала «Елизово» ОАО «Гродненский стеклозавод»

17 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем