Злободневные вопросы озвучили жители района в ходе дня информирования

Злободневные вопросы озвучили жители района в ходе дня информирования

21 сакавіка на Асіповіччыне прайшоў дзень інфармавання, і інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама ў чарговы раз сустрэліся з шэрагам працоўных калектываў і людзьмі па месцы жыхарства.

IПГ пад началам старшыні райвыканкама Паўла Налівайкі, напрыклад, пабыла на вытворчым участку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” — напачатку размова адбылася з гаспадарамі, а потым з працаўнікамі ЗТАА “Белфідагра”. I кіраўнік раёна адразу прапанаваў не абмяжоўвацца асноўнымі тэмамі —  25-годдзем Канстытуцыі краіны і развіццём будаўнічай галіны, — а ўздымаць самыя розныя праблемы, якія хвалююць.

Рамонт дарог і наогул добраўпарадкаванне горада і нашых вёсак-пасёлкаў, жыллёвае будаўніцтва і ўзвядзенне такога важнага для ўсіх аб’екта, як новы корпус райбальніцы, гандаль і аўтобусны рух, зарплата і перспектывы з’яўлення рабочых месцаў-вытворчасцей, крымінагенная абстаноўка і фізкультурна-масавая работа ў рэгіёне — “закрытых” тэм на сустрэчах з калектывамі не было. Па многіх пытаннях землякі атрымалі адказы адразу, па асобных яны будуць дадзены крыху пазней, пасля ўдакладнення нюансаў.

* * *

З работнікамі ДУКВП «Водаканал» сустрэліся начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Iрына Раманчук, намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Віктар Бубянцоў, старшыня аблкамітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Дзядкоў і начальнік РАНС Iгар Логвін.

Напачатку прысутным прадэманстравалі відэафільм, прысвечаны 25-годдзю Канстытуцыі нашай краіны. Затым пра сітуацыю ў будаўнічай галіне краіны і вобласці расказаў Мікалай Дзядкоў. Ён жа напомніў, што не трэба забываць і аб пастаяннай рабоце па навядзенні парадку на зямлі, правядзенні суботнікаў. Захаванне правілаў пажарнай бяспекі ў паўсядзённай жыццядзейнасці землякоў — лейтматыў выступлення Iгара Логвіна.

Работнікі задалі і некалькі хвалюючых пытанняў. Адно з іх тычылася добра-ўпарадкавання мікрараёна «Чарняхоўскага», асабліва ўтрымання дарожнага палатна.

Последние новости

Общество

Сергей Кучегура из Осиповичей обучил вождению более двух тысяч курсантов

27 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Информация о способах преодоления и лечения табачной зависимости и организациях, осуществляющих такое лечение

27 мая 2026
Читать новость
Культура

Новинки и расписание сеансов в осиповичском кинотеатре «Родина»

27 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 27 мая для всех знаков Зодиака

27 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

26 мая 2026
Читать новость
Армия

В Осиповичском гарнизоне прошла торжественная церемония принятия присяги

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем