Здароўе, бяспека, камфорт

Здароўе, бяспека, камфорт

Днямі прайшла чарговая вучоба органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання пад кіраўніцтвам старшыні райсавета дэпутатаў Сяргея Сувеева.

На мерапрыемстве разглядаліся пытанні рэалізацыі Плана дзеянняў па прафілактыцы хвароб і фарміраванні здаровага ладу жыцця для дасягнення мэт устойлівага развіцця. Галоўны ўрач райЦГЭ Кацярына Мукалава звярнула ўвагу на скрынінгавую дыягностыку на ВІЧ і выкананне Канцэпцыі 90х90х90, расказала аб тым, дзе яны абмяркоўваліся і што было зроблена. Нягледзячы на прымаемыя меры, ахоп насельніцтва абследаваннем на ВІЧ застаецца нізкім, асабліва наркаспажыўцоў і кантактных асоб. Кацярына Мечыславаўна адзначыла, што неабходна выкарыстоўваць меры прымусовага характару для скрынінгу і лячэння ВІЧ-інфіцыраваных пацыентаў.

У рамках дасягнення аднаго з паказчыкаў ЦУР прыярытэтным напрамкам застаецца падтрыманне на высокім узроўні ахопу вакцынацыяй супраць гепатыту, забеспячэнне бяспекі аказання медпаслуг, а таксама шырокі доступ насельніцтва да паслуг па прафілактыцы парэнтэральных вірусных гепатытаў. Шмат работы праведзена і па прадухіленні распаўсюджання COVID-19.

Для далучэння дзяцей да здароўезберагаючага ладу жыцця і з мэтай захавання і ўмацавання іх здароўя ў 19 установах агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуецца праект “Школа — тэрыторыя здароўя”, яшчэ ў адной укараняюцца элементы праекта.

Летась палепшылася якасць пітной вады па санітарна-хімічных паказчыках, а вось па мікрабіялагічных, наадварот, пагоршылася. Для вырашэння гэтага пытання ў раёне пабудавана 11 станцый абезжалезвання. Рэалізуецца абласная Інвестыцыйная праграма, у адпаведнасці з якой сёлета плануецца будаўніцтва станцый абезжалезвання на водазаборы “Паўночны”, а таксама ў Цэлі і Ясені.

Дасягнуты мэтавы арыенцір па цэнтралізаваным водазабеспячэнні аб’ектаў прадуктовага гандлю ў сельскай мясцовасці. Але пакуль не вырашаны пытанні водазабеспячэння і водаадвядзення на некаторых гандлёвых аб’ектах Глускага райста (магазін № 4 р.п. Ялізава, магазін в. Маісеевічы).

Сацыялагічнае даследаванне сведчыць, што па-ранейшаму высокім у сістэме каштоўнасцей застаецца здароўе. Разам з тым амаль 30% апрошаных прызналіся, што яны кураць, каля 43% рэгулярна спажываюць алкагольныя напоі. Недастатковая і рухальная актыўнасць землякоў. Па выніках паглыбленых медаглядаў паказчык парушэнняў вастрыні зроку насельніцтва вырас, як і захворванне скаліёзам.

Дырэктар УКП ЖКГ Дзмітрый Кулакоўскі ў сваім выступленні звярнуў увагу на павышэнне эфектыўнасці работы па абслугоўванні насельніцтва. Актуалізавалася праблема выкарыстання гарадскіх могілак. Кіраўнік падкрэсліў, што іх плошчы хопіць на год-паўтара, таму ўжо зараз неабходна шукаць магчымасці стварэння новага месца пахавання. Па-ранейшаму надзённым застаецца рамонт дарог. Усе работы па падтрыманні дарожнай сеткі ў належным выглядзе праводзяцца ў межах вылучаных грашовых сродкаў. Камунальнікі ведаюць усе балючыя кропкі, але, на жаль, на ўстараненне ўсіх іх недастаткова фінансаў. Разглядаліся і пытанні збору цвёрдых камунальных адыходаў у населеных пунктах, а таксама стварэння кар’ера па здабычы пяску.

Не менш важным па-ранейшаму застаецца забеспячэнне пажарнай бяспекі ў прыватным сектары. Аб гэтым даведаліся ад начальніка РАНС Ігара Логвіна. Толькі на працягу тыдня на Асіповіччыне адбылося чатыры здарэнні. Ва ўсіх выпадках жыхары палілі смецце недалёка ад пабудоў, не расчысціўшы папярэдне сухую траву навокал і не звяртаючы ўвагі на ветранае надвор’е. Неабдуманыя ўчынкі адгукнуліся трагедыяй, прычым у некаторых выпадках пацярпела і маёмасць суседзяў. Гэтыя здарэнні нагадваюць аб тым, што грамадскасць павінна праяўляць пільнасць і не пакідаць па-за ўвагай проціпраўныя дзеянні аднавяскоўцаў, а таксама весці прафілактычную работу з насельніцтвам. Ігар Міхайлавіч нагадаў алгарытм дзеянняў у выпадку, калі агонь пачынае выходзіць з-пад кантролю, а таксама меры пакарання парушальніка.

Уся інфармацыя прынята да ўвагі ўдзельнікамі сустрэчы, бо дэпутаты, старасты вёсак, члены ўлічкамаў — людзі неабыякавыя да лёсу сваіх населенных пунктаў, а таксама ладу жыцця аднасяльчан.

Прыняты канкрэтныя рашэнні

Адбылася сесія раённага Савета дэпутатаў 28 склікання

Разглядаўся шэраг пытанняў, якія тычыліся розных сфер жыцця: выканання раённага бюджэту, унясення дапаўненняў і змяненняў у папярэднія рашэнні, прадастаўлення таварыству з абмежаванай адказнасцю “Класбрыг” паверхневых водных аб’ектаў у арэнду для рыбаводства, пагашэння крэдыторскіх запазычанасцей і інш. Заслухоўваліся выступленні намесніка старшыні райвыканкама — начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Галіны Лявонавай, начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алены Старавойтавай, начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Аляксандра Семчанкова, начальніка аддзела архі-тэктуры і будаўніцтва райвыканкама Івана Малаковіча, намесніка начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Марыны Ба-біны, намесніка галоўнага ўрача ЦРБ Вольгі Мікановіч, загадчыка сектара культуры райвыканкама Ірыны Раманчук і іншых адказных асоб. І па кожным пытанні былі прыняты адпаведныя рашэнні.

Последние новости

Новости

22 апреля — День судебного эксперта

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичах состоится открытое первенство по русским шашкам

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

Футбол. Первая лига. ФК “Нива” — ФК “Осиповичи” — 2:2

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

В организациях Осиповичского района проводится неделя нулевого травматизма

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

Правовой прием граждан проведет советник главного управления юридической работы и правового обеспечения Федерации профсоюзов Беларуси

22 апреля 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

У Асіповіцкім раёне завяршаецца сяўба ранніх яравых культур

22 апреля 2025
Читать новость