Збіраемся ў школу. Крамы і індывідуальныя прадпрымальнікі гатовы да наплыву пакупнікоў: асартымент неабходных тавараў вельмі шырокі — на любы густ і кашалёк.

Збіраемся ў школу. Крамы і індывідуальныя прадпрымальнікі гатовы да наплыву пакупнікоў: асартымент неабходных тавараў вельмі шырокі — на любы густ і кашалёк.

Да новага навучальнага года засталося амаль тры тыдні. Час падрыхтавацца, зрабіць рэвізію наяўнага і набыць усё неабходнае да школы яшчэ ёсць, але цягнуць з шопінгам не варта: спіс патрэбных пакупак да першага верасня даволі доўгі. У некаторых бацькоў у гэтай справе ўжо ёсць пэўны досвед і яны збіраюць сына ці дачку па знаёмым сцэнарыі, а вось да першакласнікаў падыход асобы: трэба не толькі даведацца пра неабходныя для школы рэчы, але і знайсці месца, дзе іх набыць. Крамы і індывідуальныя прадпрымальнікі гатовы да наплыву пакупнікоў: асартымент неабходных тавараў вельмі шырокі — на любы густ і кашалёк. Карэспандэнты раёнкі завіталі ў фірменны магазін “Світанак”.

Вопратка для школы знаходзіцца на самым бачным месцы — насупраць дзвярэй. Адразу сустрэлі пакупнікоў: Ганна Панкіна пойдзе сёлета ў першы клас, і яе бабуля Святлана дапамагае дзяўчынцы падабраць школьную форму. Для школьнікаў малодшага ўзросту асартымент тут шырэйшы: па некалькі мадэлей спадніц, сарафанаў, сукенак, джэмпераў і «гольфікаў», штаноў і спартыўных касцюмаў. Ёсць у наяўнасці і абавязковы элемент адзення для большасці школ раёна — камізэлька. Для старэйшых школьнікаў таксама можна падабраць два-тры камплекты на змену. Па словах загадчыка магазіна Наталлі Віткоўскай, на днях прыбыў новы тавар, і ў бліжэйшы час прадстаўлены асартымент яшчэ больш пашырыцца.

Рыхтавацца да школы некаторыя пачынаюць ужо з сярэдзіны ліпеня, — расказвае Наталля Валер’еўна. — Нямала было пакупнікоў з Расіі. Жыхары з нашага раёна таксама задаволены якасцю рэчаў. Акрамя школьнага адзення, многія набываюць бялізну і панчошна-шкарпэтачную прадукцыю. У нас прадстаўлена вопратка не толькі вытворчасці «Світанак», але і Брэсцкага панчошнага камбіната, Жлобінскай швейнай фабрыкі, ёсць і бабруйскі трыкатаж.

Цанавы дыяпазон пакупнікоў напэўна задаволіць. Да таго ж дзейнічае сістэма зніжак — сезонных і на вырабы мінулагодніх калекцый. Напрыклад, спартыўны касцюм на малодшага школьніка можна набыць за 60 рублёў, ёсць мадэль на падлетка за   40 руб. Кошт джэмпераў вагаецца ад 13 да 35 руб., штаноў — ад 39 руб., камізэлькі — ад 27 руб. Спадніца на старшакласніцу абыдзецца ў 41 руб., а для дзяўчынак малодшага школьнага ўзросту — 17-22 руб. Цана вар’іруецца ў залежнасці ад узросту і наяўнай зніжкі.

Падрыхтоўка да новага навучальнага года — гэта не толькі тэрміновыя клопаты, але і прыемнае чаканне. Правільнае планаванне і рацыянальны падыход да пакупак дапамогуць зрабіць гэты працэс лёгкім і выгадным. Не забывайце, што галоўнае — камфорт і зручнасць вашага дзіцяці, а выгадныя пакупкі — прыемны дадатак да гэтага!

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем