Заўтра — дзень падпісчыка! Пройдзе ён ва ўсіх аддзяленнях сувязі Асіповіччыны

Землякі, якія аформяць абанементы на “Асіповіцкі край” 15 сакавіка, будуць мець шанс выйграць бонус-купон ад рэдакцыі . Такіх прызоў мы падрыхтавалі 30! Якія перавагі дае купон?
Яго можна абмяняць на віншаванне (восем радкоў) на старонках газеты сваіх родных, блізкіх, сяброў з любым святам . Патрэбна даць аб’яву? Зрабіць гэта бясплатна таксама дапаможа бонус . Плюс магчымасць размясціць відэавіншаванне ў інтэрнэт-рэсурсах “АК” альбо нават атрымаць фотасесію ад рэдакцыйнага фатографа . Акрамя таго, частка купонаў будзе з дадатковым сюрпрызам .
Заставайцеся з намі!