Зараз распаўсюджанне  атрымалі здымкі населеных пунктаў з квадракоптараў і спадарожнікаў, на якіх можна разглядзець усе вуліцы і зялёныя зоны. А найбольшую ўвагу прыцягваюць дахі будынкаў, што зверху бачны як на далоні і па выглядзе якіх часта складваецца ўражанне і аб самім горадзе

У якім жа стане знаходзяцца стрэхі жыллёвага фонду нашага райцэнтра?

— Сёлета намечана адрамантаваць 70 дахаў шматкватэрных дамоў, — паведаміў намеснік дырэктара УКП ЖКГ Сяргей Салавей. — Стрэхі будынкаў, у якіх праводзіўся капітальны рамонт, былі заменены цалкам, як, напрыклад, у доме № 36 на вуліцы Сумчанкі, № 5 на Рабоча-Сялянскай, № 33 на Сацыялістычнай і гэтак далей, у астатніх зроблены бягучы рамонт згодна з дэфектнымі актамі. Усяго запланавана адрамантаваць 14 876 квадратных метраў, рашэннем аблвыканкама на гэту мэту выдзелена больш за 570 тысяч рублёў. Ужо выкананы работы ў 50 дамах на плошчы 10 370 квадратных метраў, асвоена 367 тысяч.

У асноўным абнаўленне дахаў камунальнікі праводзяць сваімі сіламі, толькі пры рамонце некаторых пабудоў на раёне прыцягвалі падрадныя арганізацыі. Пры правядзенні работ улічваюцца ўмовы надвор’я. Напрыклад, ускрываюць верхняе пакрыццё дома толькі тады, калі метэапрагноз абяцае некалькі сонечных дзён запар, каб справіцца выканаць усё намечанае без дажджу.

Работы ідуць даволі шпарка. Сяргей Уладзіміравіч лічыць, што калі ў наступным годзе фінансаванне рамонту стрэх будзе ажыццяўляцца ў тых жа аб’ёмах, у жылфондзе УКП ЖКГ будзе адрамантавана каля 80% дахаў.

Последние новости

Власть

Таможенная инфраструктура и переориентация товаропотока. Лукашенко принял с докладом Орловского

21 сентября 2026
Читать новость
Общество

Погода на неделю в Могилевской области: похолодание, дожди и порывистый ветер

21 сентября 2026
Читать новость
Общество

Вывоз растительных отходов из частного сектора Осиповичей: график на осень 2026

21 сентября 2026
Читать новость
Профилактика

Под надёжной защитой: как спасатели Осиповичского района оберегают школьников

21 сентября 2026
Читать новость
Армия

1405 артиллерийская база боеприпасов: 85 лет на страже безопасности

21 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 21 сентября

21 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем