Заместитель Премьер-министра Беларуси Василий Жарко провел приём в Осиповичах

На прыём да намесніка Прэм’ерміністра краіны Васіля Жарко, які з удзелам намесніка старшыні аблвыканкама Андрэя Кунцэвіча і старшыні райвыканкама Паўла Налівайкі ён правёў 14 сакавіка, загадзя запісаўся тузін наведвальнікаў.

Натуральна, людзі хацелі высветліць самыя розныя пытанні: наконт выдзялення зямельнага ўчастка пад гаражны кааператыў, магчымасці газіфікацыі вёскі Вялікая Грава, афармлення пасведчання на спадчыну, будаўніцтва тратуара па вуліцы Дзяржынскага ў горадзе, аказання дапамогі ў пагашэнні запазычанасці перад працаўнікамі “Прамаграбуда”, перспектывы лячэння рэдкіх генетычных захворванняў і г.д.

Папярэдне праведзены запіс праблемных момантаў дазволіў загадзя прааналізаваць хвалюючае грамадзян, таму практычна па кожным пытанні яны атрымалі канкрэтныя адказы. Па адных было даручана дасканала разабрацца мясцовай уладзе, па другіх даручэнне адрасавана аблвыканкаму, асобным заяўнікам дапамогуць сустрэцца з кіраўніцтвам адпаведных рэспубліканскіх органаў, каб людзі вочна данеслі ім свае прапановы-прэтэнзіі.

Пэўная частка землякоў, дарэчы, ужо сустракалася з Васілём Iванавічам летась, калі ён у чэрвені праводзіў аналагічны прыём у Асіповічах. I яны засведчылі, што працэс па многім, з чым прыходзілі, як гаворыцца, ужо пайшоў. А значыць, і карысць ад выязных сустрэч з насельніцтвам тых, каму давераны адказныя пасады абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў, відавочная.

Последние новости

Профилактика

Профилактика хищений из торговых объектов

28 мая 2026
Читать новость
Образование

Вступительная кампания под контролем

28 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко направился с рабочим визитом в Казахстан для участия в саммите ЕАЭС и экономическом форуме

28 мая 2026
Читать новость
Происшествия

Сводка служб Осиповичского района: 144 нарушения ПДД, два пожара и протокол за нарушение правил рыболовства

28 мая 2026
Читать новость
Образование

Школьники Осиповичского района представили исследовательские работы на краеведческой конференции

28 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на сегодня

28 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем