Заброшенные строения в Осиповичах это норма или проблема: в вопросе разбирались журналисты «АК»

Заброшенные строения в Осиповичах это норма или проблема: в вопросе разбирались журналисты «АК»

З’яўленне непатрэбных будынкаў можна лічыць нормай. Населены пункт — свайго роду жывы арганізм, і яму ўласцівы ўнутраныя перамены, у тым ліку адміранне непатрэбных частак.

Вось толькі існуе праблема. У адрозненне ад мёртвай арганікі, неэксплуатуемыя капітальныя пабудовы могуць стаяць на зямлі дзясяткі, сотні і нават тысячы гадоў — пакуль не разбурацца канчаткова альбо не дачакаюцца статуса ахоўваемага аб’екта гістарычнай спадчыны. Для якога-небудзь рымскага Калізея ці ўмацаванняў Бабруйскай крэпасці гэта плюс. А вось для асіповіцкіх аналагаў хутчэй мінус. Не без важкіх жа прычын яны так доўга знаходзяцца ў стане, які ёмка перадае класічная двухсэнсоўнасць “разбурыць нельга прадаць”.

Для якіх пабудоў у гэтым прысудзе пастаўлена коска, жадаючыя могуць даведацца на сайце райвыканкама osipovichi.gov.by/ru/auction-ru. Там прыведзены пералік нерухомай маёмасці, якую можна бясплатна атрымаць пад рэалізацыю інвестпраекта, набыць на аўкцыёне ці за сімвалічны кошт у адну базавую велічыню, узяць у арэнду. Іх даволі многа, таму ўзгадаем галоўныя: комплекс будынкаў былой чыгуначнай бальніцы, корпус дзіцячага аддзялення ЦРБ.

А што тычыцца карпусоў недабудаванай бальніцы на вуліцы Сташкевіча, казарм былога ваеннага гарадка ў мікрараёне вуліцы Чарняхоўскага і шэрагу іншых, менш цікавых для асіпаўчан аб’ектаў, то іх перспектывы хацелася б удакладніць. Раёнка звяртаецца за каментарыем да кампетэнтных спецыялістаў і ў хуткім часе пазнаёміць з іх адказамі чытачоў. Як кажуць тэлевізіёншчыкі, не пераключайцеся.

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем