З якімі думкамі і настроем адзначаюць асіпаўчане Дзень народнага адзінства і што гэта свята значыць асабіста для іх, пацікавіліся напярэдадні падзеі

З якімі думкамі і настроем адзначаюць асіпаўчане Дзень народнага адзінства і што гэта свята значыць асабіста для іх, пацікавіліся напярэдадні падзеі

Ірына Сяргейчык, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь”:

— Святкаванне Дня народнага адзінства напоўнена асаблівым сэнсам і магутнай энергетыкай, сімвалізуе далучанасць кожнага з нас да лёсу роднай краіны. Нам ёсць чым ганарыцца, Беларусь мае багатае гістарычнае мінулае. Рэчаў, якія аб’ядноўваюць людзей, існуе шмат. Напрыклад, сёлета напярэдадні свята “Белая Русь” наладзіла турнір па футболе сярод мужчынскіх каманд, у якім удзельнічалі і дзеці. Атрымалася выдатная гульня! Увогуле, падтрымка спорту і здаровага ладу жыцця — ужо адна з традыцый грамадскага аб’яднання. А яшчэ гэтае свята найлепшым чынам падыходзіць для таго, каб азірнуцца і з гонарам паглядзець на дасягненні нашай краіны, яе здабыткі — сацыяльныя, эканамічныя, культурныя, і з пачуццём уласнай годнасці ацаніць тое, што мы маем на сённяшнім этапе. Цаніць, берагчы і памнажаць.

Надзея Мельнік, інжынер па ахове навакольнага асяроддзя філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”, дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу:

— Для мяне гэты дзень ёсць адлюстраванне згуртаванасці народа, а таксама гістарычнай справядлівасці і незалежнасці. Ён нагадвае аб важнасці нацыянальнай еднасці і салідарнасці. А яшчэ — нагода задумацца аб сваім асабістым укладзе ў дабрабыт і развіццё роднага прадпрыемства, нашай краіны. Калі людзі аб’ядноўваюцца, заўсёды ёсць вынік, у любой справе. Як для дэлегата Усебеларускага народнага сходу, для мяне важна, каб у рэспубліцы і надалей было забяспечана мірнае і стабільнае жыццё, планамернае развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы. А ўсяго гэтага мы можам дасягнуць толькі пры ўмове адзінства.

Аляксандр Краўчанка, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы”:

— Кожны беларус ведае, што гэтая дата абрана невыпадкова: 17 верасня 1939 года распачаўся паход Чырвонай арміі па вызваленні беларускіх зямель ад польскай акупацыі, у выніку якога Заходняя Беларусь далучылася да Беларускай ССР. Былі адноўлены межы краіны. А гэты аспект для мяне ўжо важны як для пагранічніка, бо дзяржаўная мяжа — гэта святое. Безумоўна, такое свята нам было патрэбна, што і пацверджана жыццём. Зараз, як ніколі раней, адзінства набывае асаблівую каштоўнасць. Гэта якасць павінна дапамагаць беларусам быць маналітам, раздрабіць які нікому не пад сілу. Неабходна пачуццё еднасці прывіваць і маладому пакаленню. Гэта адна з задач, якую ў тым ліку вырашае і наша арганізацыя. Нацыянальная згода, заснаваная на маральных каштоўнасцях, выпрабаваных гадамі, — абавязковая ўмова руху наперад.

Вольга Юшкевіч, старшыня Ялізаўскага сельвыканкама:

— У гэты дзень хочацца быць сярод аднадумцаў, разгарнуць беларускі сцяг і любавацца яркасцю фарбаў нацыянальных сімвалаў, якія дакладна раскрываюць гісторыю народа.

Дзень народнага адзінства закліканы нагадаць усім, што толькі разам мы можам пераадолець усе цяжкасці, каб жыць у самастойнай, суверэннай дзяржаве. Большасць ялізаўчан падзяляе такую пазіцыю і разумее: што не пад сілу аднаму, то можна зрабіць разам. Так, напрыклад, пасялкоўцы ўдзельнічалі ў суботніках, добраўпарадкоўвалі дарогі, тэрыторыю парка, рамантавалі лаўкі, расчышчалі пад’язныя шляхі да будучага пляжа, сабралі сродкі і ўстанавілі на дзіцячай гульнявой пляцоўцы арэлі, моладзь зрабіла для пажылых грамадзян лавачку ў лясной зоне.

У Дзень народнага адзінства ў Ялізаве пройдзе святочны канцэрт “Беларусь адзіная”, удзельнікі якога не толькі пачуюць шмат добрых песень, але і яшчэ раз задумаюцца над зместам самога свята, які і робіць яго адметным.

Для мяне сённяшняе свята — сімвал таго, што мы ўсе разам, шануем і захоўваем традыцыйныя каштоўнасці — любіць Радзіму, жыць у міры і згодзе, працаваць, гадаваць і выхоўваць дзяцей, — якія аб’ядноўваюць наш народ. 

Последние новости

Происшествия

В Осиповичах сотрудники БЭП выявили крупную партию нелегальной спиртосодержащей жидкости

18 сентября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Осиповчане завоевали медали чемпионата мира среди молодежи по таиландскому боксу

18 сентября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Бардовский фестиваль “Тихая охота” прошел на базе отдыха “Березка” в эти выходные в Осиповичском районе

18 сентября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

ФК “Днепр-2” — ФК “Осиповичи” — 1:2

18 сентября 2024
Читать новость
Профилактика

Огонь, который пожирает: пожары в экосистемах – угроза для природы и людей

17 сентября 2024
Читать новость
Власть

Президент Беларуси: особенно важно бережно хранить в сердцах любовь и уважение к родной земле

17 сентября 2024
Читать новость

Рекомендуем