З шэрагам працоўных калектываў Асіповіччыны сустрэўся ў сераду дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Дзячэнка

З шэрагам працоўных калектываў Асіповіччыны сустрэўся ў сераду дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Дзячэнка

Першым у графіку насычанага дня быў візіт на ААТ “АЗАА”. Як адзначыў парламентарый, тут ён быў ужо не адзін раз, таму з работай прадпрыемства ў пэўнай ступені знаёмы. Таксама пагутарыць з завадчанамі прыехалі старшыня райсавета дэпутатаў Уладзімір Рыжанкоў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Логвін.

Галоўнай тэмай дыялогу стала электаральная кампанія. Збор подпісаў завершаны, зараз ідзе прыём дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Кампанія праходзіць спакойна і па-дзелавому. Закрануў Алег Віктаравіч і сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны на сучасным этапе, яе ўзрастаючую значнасць на міжнароднай арэне.

Жыццё беларусаў на працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў істотна змянілася, несумненна, у лепшы бок, а вось каштоўнасці застаюцца тымі ж: сям’я, дзеці, дабрабыт, мір і стабільнасць. Наша задача сёння — берагчы тое, што маем, і памнажаць здабыткі.

Дапоўніў гутарку, ужо звесткамі аб раёне, Уладзімір Рыжанкоў. Дэталёва ён спыніўся на планах па добраўпарадкаванні населеных пунктаў Асіповіччыны і райцэнтра ў прыватнасці. На наступны год больш увагі будзе надзелена аграгарадкам, плануецца па раёне ўсталяваць яшчэ сем новых дзіцячых пляцовак, набыць 300 кантэйнераў для смеццявозаў з задняй загрузкай. Большасць зададзеных завадчанамі пытанняў, прынамсі, таксама тычылася добраўпарадкавання. Напрыклад, усталявання пешаходных дарожак, азелянення тэрыторый каля тых жа гульнявых комплексаў. Многія падыходзілі са сваімі пытаннямі нават пасля таго, як сустрэча была завершана: хацелася штосьці абмеркаваць яшчэ і ў індывідуальным парадку.

Цікавай атрымалася размова і з прадстаўнікамі калектыву парфумерна-касметычнай фабрыкі “Сонца”. Гутарка тычылася магчымасцей і ўмоў для развіцця прыватнага бізнесу ў нашай краіне, сацыяльных гарантый, а таксама таго, што менавіта моцная эканоміка можа садзейнічаць усебаковаму развіццю дзяржавы.

Алег Віктаравіч пацікавіўся, якім чынам паўплывалі санкцыі на работу фабрыкі (аказваецца, атрымаліся не толькі мінусы, але і плюсы), якія далейшыя планы, што хацелася б змяніць у вытворчасці і ці патрэбна якая-небудзь дапамога. А прадукцыя “Сонца”, як прызнаўся дэпутат, у дамашнім арсенале бытавой хіміі ў яго ёсць, вырабамі задаволены. Прагучала ад парламентарыя і дзейсная парада: ні на хвіліну не спыняцца ў развіцці, таму што нішу хутка зоймуць канкурэнты — час выстаўляе свае патрабаванні.

Таксама ў гэты дзень адбыліся сустрэчы з калектывамі Асіповіцкага філіяла Аўтапарк № 19 ААТ “Магілёўаблаўта-транс” і ААТ “ЖорнаўкаАгра”. Усе агучаныя землякамі пытанні ўзяты пад увагу.

Последние новости

Профилактика

Осиповичские спасатели встретились со школьниками города

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

15-летний Даниил Диденко — о жизни в лицее МЧС

26 декабря 2024
Читать новость
Здравоохранение

Планавала вучыцца на юрыста або журналіста, але ўрэшце па парадзе матулі стала доктарам. Менавіта так прыйшла ў прафесію загадчык тэрапеўтычнага аддзялення райбальніцы Вікторыя Сяргеева

26 декабря 2024
Читать новость
Здравоохранение

Стаж работы Антаніны Краўцовай — 50 гадоў: чвэрць веку яна выхоўвала дзяцей у яслях-садзе № 1, а потым перайшла санітаркай у райбальніцу

26 декабря 2024
Читать новость
Здравоохранение

Фельчар-лабарант Анжэла Лісіна ў медыцыну прыйшла больш за 30 гадоў таму дзякуючы сваёй бабулі-франтавічцы, якая ў час Вялікай Айчыннай вайны была санітаркай

26 декабря 2024
Читать новость
Здравоохранение

Самым прыемным у рабоце старшая медсястра аддзялення агульнай практыкі паліклінікі Ірына Шабуня лічыць магчымасць рэальна дапамагаць людзям

26 декабря 2024
Читать новость

Рекомендуем