Ёсць патрэба — будзе прапанова

Ёсць патрэба — будзе прапанова

Імклівы час прад’яўляе свае патрабаванні да любой сферы дзейнасці чалавека, а да бытавога абслугоўвання насельніцтва — тым больш. Людзей заўсёды хвалюе тое, што ім блізка, а штодзённыя клопаты па доглядзе за сваім знешнім выглядам, станам адзення, падтрыманні парадку ў кватэры ніхто не адмяняў. Сёння бытавікам, каб захоўваць канкурэнтаздольнасць і задавальняць патрэбы кліентаў, даводзіцца мяняць прывычныя падыходы, развіваць паслугі і спосабы іх прадастаўлення.

— Зараз прадпрыемства аб’ядноўвае 20 вытворчых падраздзяленняў, у тым ліку восем комплексна-прыёмных пунктаў, шэсць з якіх знаходзіцца ў сельскай мясцовасці. Аказваецца 11 відаў паслуг. Работу забяспечваюць 57 чалавек, — расказвае дырэктар КБА Раіса Аляшкевіч. — Прадпрыемства працуе стабільна, і для гэтага прыкладаем нямала намаганняў. Тэмп росту аб’ёмаў бытавых паслуг у дзеючых цэнах за 2022 год склаў 112,7 працэнта. Стараемся ствараць камфортныя ўмовы як для кліентаў, так і для сваіх працаўнікоў. Напрыклад, рэгулярна робім бягучыя рамонты пабудоў і памяшканняў. Прычым не толькі ў горадзе: нам важна, каб людзі прыходзілі да нас усюды з задавальненнем.

Важнае падраздзяленне КБА — пральня. Менавіта яна прыносіць найбольшую выручку. Так, за мінулы год гэта 320,8 тысячы рублёў. У сярэднім за месяц сюды паступае каля 11 тон бялізны. Важны момант: паслугі запатрабаваныя не толькі ў насельніцтва, але і сярод прадпрыемстваў і арганізацый Асіповіччыны. Камбінат супрацоўнічае з вайсковымі часцямі, бальніцай, дзіцячымі садамі і школамі, аздараўленчымі лагерамі, інтэрнатамі, гасцініцамі. КБА актыўна ўдзельнічае ў тэндарах: калі не будзеш трымаць руку на пульсе, нішу хутка зоймуць канкурэнты.

 З цягам часу набывае ўсё большую папулярнасць у жыхароў раёна і хімчыстка, чые паслугі аказваюцца хутка, якасна, па прымальнай цане. Што прыносяць землякі ў хімчыстку? Падушкі, пледы, адзенне — тыя ж кажушкі, футры, пухавікі, мяккія цацкі. Словам, дзе ўласных магчымасцей можа аказацца недастаткова для дасягнення якаснага выніку. Варта асобна сказаць пра дываны, якія прымаюцца ў апрацоўку ва ўсіх КПП, а потым для чысткі дастаўляюцца ў Мінск.

Выручка ад работы цырульняў, а іх тры ў райцэнтры з мужчынскім і жаночымі заламі плюс ялізаўская — 228 тысяч рублёў. Не забывае КБА і пра жыхароў на перыферыі: рэгулярна арганізуюцца выезды ў сельскія КПП. Наведвальнікаў заўсёды дастаткова, для зручнасці кліентаў існуе папярэдні запіс. Не сакрэт, што майстры цырульняў КБА карыстаюцца ў людзей аўтарытэтам. Тут і прафесіяналізм, і жаданне развівацца, выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі ў індустрыі прыгажосці. Напрыклад, Ірына Чыжанок з Дома быту № 2 заўсёды не супраць паэксперыментаваць з новымі фарбамі, а зараз асвойвае метады аднаўлення і лячэння валасоў навейшымі прэпаратамі. Хто казаў, што падобныя працэдуры — прывілея толькі прыватных салонаў?

Яшчэ адно важнае звяно — швейная справа. Летась атрымана выручка 226,2 тысячы рублёў. Вырабы шыюцца індывідуальна, дробнымі і вялікімі партыямі, апошняе — датычна спецадзення, пасцельнай бялізны. Рабочую форму ад КБА носяць працаўнікі электрасетак, лясгаса, УКП ЖКГ і іншых арганізацый, а ў дзіцячых садах — якасныя і прыгожыя пасцельныя камплекты мясцовай вытворчасці. Асартымент трыкатажных і іншых вырабаў пастаўляецца са швейнага цэха ў гарадскія і сельскія КПП, папярэдне вывучаецца попыт, бяруцца заказы. Каб рэчы былі запатрабаванымі, трэба, каб яны зацікавілі спажыўца. Таму пастаянна надзяляецца ўвага распрацоўцы новых мадэляў, пошуку цікавых тканін, пашырэнню прапануемай лінейкі. На вырабах практыкуецца вышыўка, аплікацыі, лагатыпы. Ведаюць у КБА і як падахвоціць наведвальніка гібкай сістэмай зніжак, якія могуць складаць нават 70%.

Датычна работы сельскіх КПП, то тут не апошнюю ролю іграюць непасрэдна асабістыя якасці касіраў-прыёмшчыкаў, іх уменне кантактаваць з людзьмі і прапаноўваць паслугі. Варта адзначыць Святлану Бандарэнка з Дрычынскага КПП. Добра арганізуе справу і Анастасія Дзяржынская з Ялізава. Дарэчы, зараз многа вядзецца работы пасродкам інтэрнэт-сувязі — з дапамогай таго ж “Вайбера” патэнцыяльным кліентам прапаноўваецца выбіраць мадэлі, матэрыялы альбо ўжо гатовыя рэчы.

Для таго каб прадпрыемства працавала паспяхова, кожны дзень даводзіцца прымяняць дэталёва прадуманую стратэгію, у аснове якой — спляценне інтарэсаў спажыўцоў і прадпрыемства. Што і дае свой плён.

Последние новости

Общество

Коратка аб розным

4 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

Якасць жыцця на новы ўзровень. Хутка адзін з асіповіцкіх інтэрнатаў горада будзе абноўлены

4 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

Обзор спортивных новостей Осиповичей

4 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

К сведению пассажиров: изменения в схеме движения автобусов в Осиповичах

3 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

Пятый тур чемпионата Беларуси по футболу принес осиповчанам долгожданную первую победу в сезоне!

3 мая 2025
Читать новость
Общество

Акцию “Беларусь синеокая” провели на Осиповичском водохранилище

3 мая 2025
Читать новость