Яркім, урачыстым, шчырым атрымалася сённяшняе мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Яркім, урачыстым, шчырым атрымалася сённяшняе мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Глядзельная зала раённага Цэнтра культуры і вольнага часу сабрала тых, ад каго, па вялікім рахунку, і залежыць харчовая бяспека краіны, а значыць, наш з вамі дабрабыт.

У сваім прывітальным слове да аграрыяў і перапрацоўшчыкаў першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Ананіч падкрэсліў, што праца на зямлі — надзейны падмурак моцнай краіны. Працаўнікі гаспадарак і перапрацоўчых прадпрыемстваў застаюцца прыкладам стойкасці, вернасці і адданасці сваёй справе.

Асаблівыя словы падзякі гучалі ў бок ветэранаў галіны: менавіта гэтыя людзі закладвалі лепшыя традыцыі, перадаючы свой вопыт і веды наступным пакаленням.
Таксама цёплыя словы віншавання і пажаданні гучалі ад намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзмітрыя Міхалёва, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Святланы Сідоранка.

Шмат добрых працаўнікоў запрашалася сёння на сцэну за заслужанымі ўзнагародамі. Ганаровымі граматамі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны аператар машыннага даення прадпрыемства “Ясеньскае” Валянціна Шварц, Падзякай аблвыканкама — жывёлавод ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” Раіса Куралёнак. Ганаровыя граматы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама атрымалі трактарысты-машыністы Віктар Кадчык (“Ясеньскае”), Віктар Курыльчык (Вязаўніца-Агра”), Сяргей Стальчанка (“Вязаўніца-Агра”), Аляксандр Сысой (“Авангард-Ніва”).

Ганаровай граматай Магілёўскага дзяржаўнага аб’яднання “Мясамалпрам” адзначана работа намесніка дырэктара па вытворчасці і якасці філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкіна крынка” Святланы Грэчнай. Нямала было і ўзнагарод раённага ўзроўню.
Цікавыя канцэртныя нумары самадзейных артыстаў – песні, харэаграфічныя замалёўкі, танцавальныя кампазіцыі — надалі святу асаблівы шарм.

А пасля завяршэння ўрачыстасці адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі гаспадарак і перапрацоўчых прадпрыемстваў. Думаецца, нікога з моладзі не трэба было пераконваць у тым, што добрасумленная праца заўсёды прыносіць вынікі: на свае вочы ў гэты дзень бачылі, як на сцэне ўшаноўваюць  старэйшых калег.

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о новых условиях предоставления современной сельхозтехники

6 ноября 2025
Читать новость
Власть

«На аркане людей не затащишь». Лукашенко о задаче создавать привлекательные условия в агрогородках

6 ноября 2025
Читать новость
Общество

7 ноября в Осиповичах пройдут мероприятия, посвященные Великому Октябрю

6 ноября 2025
Читать новость
Общество

Мотосезон подорожает. Узнали, какой налог будут платить владельцы мощных мотоциклов в 2026 году

6 ноября 2025
Читать новость
Культура

Афиша кинотеатра «Родина» в Осиповичах 6 — 7 ноября

6 ноября 2025
Читать новость
Происшествия

Пожар в частном доме, шесть ДТП и четыре пьяных водителя: итоги недели в Осиповичском районе 

6 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем