Якія метамарфозы перажывае цырульная справа, што зараз у модзе і як знайсці падыход да кліентаў, пацікавіліся ў майстра, якая працуе ў камбінаце бытавога абслугоўвання 37 гадоў

Якія метамарфозы перажывае цырульная справа, што зараз у модзе і як знайсці падыход да кліентаў, пацікавіліся ў майстра, якая працуе ў камбінаце бытавога абслугоўвання 37 гадоў
Якія метамарфозы перажывае цырульная справа, што зараз у модзе і як знайсці падыход да кліентаў, пацікавіліся ў майстра, якая працуе ў камбінаце бытавога абслугоўвання 37 гадоў.
Цырульня — гэта месца, дзе ствараецца добры настрой: глянуўшы ў люстэрка і ўбачыўшы там прыгожага, памаладзелага сябе, кожны міжволі ўсміхнецца. А Ірына Чыжанок менавіта тая чараўніца, якая стварае новыя стыльныя вобразы.

— Што вам падабаецца больш: стрыгчы, фарбаваць, рабіць прычоскі?

— Люблю прыгожа ўкладваць доўгія валасы. А зараз маладыя жанчыны і дзяўчаты часта маюць менавіта такую фактуру, з якой майстру вялікая прастора для фантазіі.

— Можа, у вас ёсць і аўтарскія знаходкі?

— У працэсе работы іх з’яўляецца шмат. Пачынаеш маніпуліраваць валасамі і неяк спакваля ствараеш штосьці новае. Хачу бачыць усіх кліентак прыгожымі. Люблю змяняць іх выгляд, акцэнтаваць увагу на самых выйгрышных рысах знешнасці. Заўсёды стараюся падабраць кожнай вобраз да твару.

— А самы незвычайны ўзгадаеце?

— Асабліва экстравагантных прычосак не раблю, люблю жаноцкія, вытанчаныя вобразы. Найбольшую адказнасць адчуваю перад нявестамі, якія ў дзень вяселля павінны быць самымі цудоўнымі, мець бездакорны выгляд. Гэты вобраз для многіх становіцца самым прыгожым у жыцці і застаецца ў памяці і на фотаздымках назаўсёды.

— Калі бачыце кліентку, уяўляеце, як яе падстрыгчы, прычасаць, каб яна стала выглядаць лепей?

— Так, і заўсёды максімальна далікатна раю кожнай, што ёй падыдзе. Хтосьці прыслухоўваецца, хтосьці мае сваё меркаванне. Але не адступаю, знаходжу залатую сярэдзіну. І на вынік ніхто не скардзіўся.

— Дзе вы вучыліся дыпламатыі ўзаемаадносін з кліентамі?

— Мой першы настаўнік Сямён Фрыдберг. Гэтага майстра ведалі ўсе асіповіцкія модніцы. Ён умеў ператварыць кожную ў прынцэсу не толькі з дапамогай падбору адпаведнай прычоскі, але і ў час гутаркі пераконваў кожную ў яе непаўторнасці. У Сямёна Абрамавіча навучылася ўменню наладзіць стасункі, культуры зносін, манерам, псіхалагічнаму падыходу да кожнай кліенткі і шмат чаму іншаму. Напрыклад, ніколі не спазняцца на работу, а яшчэ заходзіць у залу заўсёды з добрым настроем, незалежна ад таго, што зараз хвалюе, чым заняты думкі.

— А самую першую кліентку запомнілі?

— Так, я рабіла ёй хімічную завіўку і вельмі хвалявалася.

— Дарэчы, мода — катэгорыя пераменлівая. Тыя прычоскі, з якімі прадстаўніцы цудоўнага полу фарсілі ў 80-х, сёння многім здаюцца дзівацкімі. Як вы адсочваеце актуальныя тэндэнцыі індустрыі прыгажосці?

— Безумоўна, мяняюцца тэхналогіі, значна пашырыўся арсенал інструментаў, якімі карыстаюцца майстры. Каб быць у курсе навінак, наведваю семінары па прафмайстэрстве, дзе ў ходзе практычнай часткі адпрацоўваем новыя метады работы з кліентамі, пацвярджаючы набытыя ўменні, абменьваемся вопытам. Майстар-класы, інфармацыя з інтэрнэту таксама дапамагаюць. Стараюся, каб жанчыны, якія наведалі нашу цырульню, выглядалі сучасна, ганарыліся сабою. Напрыклад, зараз выкарыстоўваем розныя складаныя афарбоўванні, таніраванні, біязавіўкі і шмат іншага.

— Ці звяртаюцца да вас, каб атрымаць параду, як даглядаць за валасамі?

— Так, нярэдка кансультую, як лячыць сапсаваныя валасы. Часцей з такім пытаннем прыходзяць доўгавалосыя дзяўчаты, якія пасля эксперыментавання з фарбамі хочуць надаць сваёй шавялюры прывабны выгляд.

— Яшчэ не надакучыла стрыгчы ды прычэсваць?

— Што вы! Я бясконца люблю сваю работу. Атрымоўваю вялікае задавальненне ад яе, бо кожны раз праз гадзіну-другую бачу вынік уласных старанняў. Вельмі люблю размаўляць у час маніпуляцый з кліентамі. Чамусьці і ад іх вучуся. А да мяне ходзяць цэлымі сем’ямі, у некаторых ужо трэцяе пакаленне стрыгу.

Ірына Аркадзьеўна — жаночы майстар. Але самы любімы яе кліент — прадстаўнік моцнага полу: двухгадовы ўнук Арсеній, які чакае жанчыну ў госці не як майстра, а як любімую бабулю, якая ўмее яшчэ і прыгожа падстрыгчы.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем