Якасць вады — пад кантролем

Якасць вады — пад кантролем

Пасля рэарганізацыі, якая прайшла ў ДУКВП “Водаканал” два гады таму, кардынальныя змены адбыліся і ў рабоце яго лабараторыі.

І не толькі ў назве гэта адлюстравалася. Лабараторыя кантролю якасці сцёкавых, прыродных і пітных вод Асіповіцкага аддзялення філіяла “Бабруйскводаканал” УВКП ВКГ “Магілёўводаканал” цяпер кантралюе стан вады не толькі Асіповіччыны. У сферы яе назіранняў знаходзяцца сцёкавыя воды гарадскога пасёлка Глуск, а таксама пітной вады Глускага і Клічаўскага раёнаў. А таму аб’ём работы пры нязменным штаце значна павялічыўся.

Лабараторыя акрэдытавана Беларускім дзяржаўным цэнтрам акрэдытацыі ў 2005 г. Першапачаткова яна вызначала якасць толькі сцёкавых вод, пазней у ёй адкрылі бакаддзел, і, адпаведна, функцыянал пашырыўся. Сталі дастаўляць на аналіз пітную ваду, якая ацэньваецца як па фізічных, так і хімічных і радыяцыйных уласцівасцях.

Зараз спецыялісты лабараторыі штомесячна бяруць 600 проб вады, стан якой вызначаюць па розных паказчыках — ад 7 да 28.

Адбор вады вядуць самастойна, што прадугледжвае пастаянныя камандзіроўкі. І калі адборшчыцы дастаўляюць чарговую партыю, пачынаецца работа ў аўральным рэжыме. А сцёкавыя воды ў нашым райцэнтры бяруцца штодзённа па ўсім ланцужку гарадскіх збудаванняў.

Загадчык лабараторыі Наталля Астаповіч расказала, што якасць пітной вады ў нашым раёне адпавядае нормам па ўсіх паказчыках, акрамя ўтрымання жалеза і мутнасці. Напрыклад, самыя апошнія аналізы паказалі, што ў 19 населеных пунктах Асіповіччыны гэтыя паказчыкі вышэй дапушчальных. Калі такое назіраецца, работнікі мясцовага аддзялення філіяла “Бабруйскводаканал” прамываюць сеткі на праблемным участку. Наталля Уладзіміраўна з задавальненнем канстатуе: “Узвядзенне станцый абезжалезвання адназначна вырашае праблему павышанага ўтрымання жалеза. Зараз у нас працуе адна станцыя ў горадзе і дзесяць на раёне. Вада, якая праходзіць праз іх, адрозніваецца ад іншай. Хутка ў райцэнтры з’явіцца другая станцыя, якую ўсе чакаюць. Так што з жалезам у водаправодзе будзе пакончана”.

Усе памяшканні лабараторыі напоўнены прабіркамі, колбамі. Тут разам з кіраўніком чаруюць лабаранты хіміка-бактэрыялагічнага і фізіка-хімічнага аналізу Таццяна Кашкурава, Алена Майлычка, Алена Макаранка, Алеся Епіхава, Ірына Васільчанка, інжынер-хімік Аксана Пратапопава, пробаадборшчыкі Аліна Сямко і Ганна Сакалоўская. Менавіта яны стаяць на варце якасці жыццёва неабходнай вадкасці, якую землякі штодзённа ўжываюць.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость