Як жывеш, ветэран? Аб пенсіі, інтэрнэце, фізкультуры, валанцёрстве і каханні

Як жывеш, ветэран? Аб пенсіі, інтэрнэце, фізкультуры, валанцёрстве і каханні

У аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту РЦСАН сацыяльныя паслугі атрымліваюць 68 пенсіянераў. З іх 45 чалавек наведваюць заняткі па падтрыманні рухомай актыўнасці ў валанцёрскім гуртку “Здравушка”, 27 — гурток камп’ютарнай граматнасці “Эрудыт”, дзе вучацца працаваць на камп’ютары, карыстацца планшэтам, смартфонам, ноўтбукам. А 17 чалавек, якія займаюцца ў гуртку “Арт-тэрапія”, асвойваюць роспіс па тканіне, работу з бісерам і іншыя тэхнікі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

На абслугоўванні ў аддзяленні сацыяльнай дапамогі дома знаходзіцца 514 непрацаздольных пажылых грамадзян, з іх 115 адзінокія, 390 адзінока пражываючыя, дзевяць грамадзян, якія пражываюць сумесна з працаздольнымі членамі сям’і. Абслугоўванне ажыццяўляюць 59 сацыяльных работнікаў, 20 з якіх ахопліваюць гараджан, 39 — сельскіх жыхароў.

За дзевяць месяцаў бягучага года паслугі сядзелкі былі аказаны 21 грамадзяніну, дзённага догляду — пяці ветэранам працы, разавыя паслугі прадастаўляліся 81 чалавеку. Створана адна замяшчальная сям’я, дваім непрацаздольным грамадзянам арганізаваны доўгачасовы догляд.

За восем месяцаў у шлюб уступіла шэсць мужчын ва ўзросце 60 гадоў і старэй. Нявестамі элегантнага ўзросту сталі тры жанчыны. Самаму даросламу маладому споўніўся 71 год, самай вопытнай маладой — 65.

Пры Асіповіцкай раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа працуе валанцёрская група грамадзян пажылога ўзросту, якія аказваюць дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу. Найбольш актыўныя валанцёры — Надзея Баранава, Ірына Гуцава, Валянціна Раманчук, Яўгенія Гунькіна, Марыя Шчэрбава, Ніна Гацко, Віктар Пятрунін.

На ўліку ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама знаходзіцца 12 967 чалавек, якія атрымліваюць пенсію, з іх 10 705 — пенсію па ўзросце (2 980 мужчын і 7 725 жанчын).

Амаль кожны чацвёрты жыхар раёна — пенсіянер. Забеспячэнне дастойнага ўзроўню іх жыцця — адна з важнейшых задач мясцовых органаў улады і ўсёй сістэмы сацыяльнай абароны. У краіне ўстаноўлены ўзроставыя надбаўкі да пенсій, што прадугледжаны для асоб, якія дасягнулі 75 і 80 гадоў, і выплачваюцца як дабаўкі да пенсіі. Яны індэксуюцца і штогадова пераглядаюцца, а для асоб, якія дасягнулі 80 гадоў, дадаецца надбаўка на догляд.

Такім чынам, грамадзянам 75-79 гадоў выплачваецца ўзроставая надбаўка да пенсіі; 80 гадоў і старэй — узроставая надбаўка і надбаўка на догляд.

У верасні 75-79-гадовыя грамадзяне атрымлівалі дадаткова 91,45 руб., 80 гадоў і старэй — 121,93 руб.

Сярод пенсіянераў па ўзросце, якія знаходзяцца на ўліку ўпраўлення, 8 544 гараджаніны і 2 161 сельскі жыхар.

Сярэдні памер пенсіі па ўзросце за верасень па раёне склаў 943,80 руб.

На тэрыторыі Асіповіччыны чатыры жыхары атрымліваюць пенсію за асаблівыя заслугі.

Самыя старэйшыя жыхары Асіповіччыны — Надзея Данілаўна Шчупляк (01.03.1923 г.н.), Ніна Трафімаўна Кавалёва (28.04.1924) і Ева Якаўлеўна Забродская (01.02.1925).

У рамках рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі “Актыўнае даўгалецце-2030” у Бабруйску прайшло спартыўнае мерапрыемства “Здаровым жыць — здорава!”, арганізаванае цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва некалькіх раёнаў. Удзельнікі змаглі не толькі паспаборнічаць, але і абмяняцца гісторыямі жыцця, падзяліцца вопытам і мудрымі парадамі, устанавілі сяброўскія сувязі. Каманда асіпаўчан заняла трэцяе месца.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость