Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

Ганна С.

Лейтэнант міліцыі Яраслаў Туміловіч:

— У выпадку здзяйснення ў дачыненні да вас такіх дзеянняў неабходна звярнуцца на лінію 102 або да ўчастковага інспектара міліцыі.

Ахоўнае прадпісанне (устанаўленне часовых забарон на здзяйсненне пэўных дзеянняў і абавязкаў для абароны жыцця і здароўя пацярпелага) можа прымяняцца да грамадзяніна, які здзейсніў хатні гвалт і ў дачыненні да якога ў сувязі з гэтым ідзе падрыхтоўка да разгляду справы аб адміністрацыйным правапарушэнні аб наўмысным прычыненні цялеснага пашкоджання і іншых гвалтоўных дзеяннях альбо аб парушэнні ахоўнага прадпісання; праводзіцца праверка ў адпаведнасці з патрабаваннямі крымінальна-працэсуальнага заканадаўства альбо ўзбуджана крымінальная справа аб злачынстве супраць жыцця і здароўя, палавой недатыкальнасці або палавой свабоды, або асабістых свабоды, гонару і годнасці. Ахоўным прадпісаннем можа быць забаронена прадпрымаць спробы высвятляць месца знаходжання пацярпелага ад хатняга гвалту; наведваць месцы знаходжання пацярпелага, калі ён часова знаходзіцца па-за сумеснага месца жыхарства; кантактаваць з пацярпелым, у тым ліку па тэлефоне ці з выкарыстаннем інтэрнэту; распараджацца агульнай сумеснай з пацярпелым ад хатняга гвалту ўласнасцю; можа быць устаноўлены абавязак часова пакінуць агульнае з пацярпелым ад хатняга гвалту жылое памяшканне.

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость