Як абараніцца ад махлярства ў дачыненні да пажылых і састарэлых грамадзян?

Як абараніцца ад махлярства ў дачыненні да пажылых і састарэлых грамадзян?

— У апошні час пачасціліся выпадкі махлярства ў дачыненні да пажылых і састарэлых грамадзян. Як зберагчы сябе і блізкіх? Ганна С.

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі, старшы лейтэнант міліцыі Фёдар Аскірка:

— Ашуканцы, акрамя інтэрнэт-званкоў у месенджарах, такіх як Viber, Telegram, могуць выкарыстоўваць стацыянарную тэлефонную і мабільную сувязь, а таксама інтэрнэт-відэасувязь. Часцей за ўсё яны прадстаўляюцца супрацоўнікамі праваахоўных органаў, работнікамі аператараў сотавай сувязі, дзяржаўных або банкаўскіх арганізацый, радзей вашым сваяком або кіраўніком.

Найбольш распаўсюджаныя фразы, якія выкарыстоўваюцца ашуканцамі, — “Ваш рахунак будзе заблакіраваны, калі вы не адкажаце прама цяпер”, “Вашы грошы спрабуюць выкрасці, зафіксавана падазроная аперацыя”, “Ваш рахунак быў узламаны. Пацвердзіце свае даныя, каб аднавіць доступ”, “У нас ёсць інфармацыя аб тым, што вашы асабістыя даныя былі скрадзены. Мы можам дапамагчы вам абараніцца”, “Пацвердзіце сваю асобу, каб пазбегнуць блакіравання вашага акаўнта”. Любыя тэлефонныя званкі такога роду з’яўляюцца супрацьпраўнымі і накіраваны на крадзеж грашовых сродкаў!

Памятайце: праваахоўныя органы ніколі не прыцягваюць грамадзян да садзейнічання з дапамогай тэлефонных перамоў; не патрабуюць пераводу грашовых сродкаў з мэтай іх дэкларавання або праверкі на легальнасць заробку; не запытваюць паролі, нумары карт або іншыя асабістыя звесткі па тэлефоне; не патрабуюць неадкладнай грашовай выплаты за “пазбяганне арышту” або “рашэнне праблем”; не адпраўляюць фатаграфіі службовых пасведчанняў з дапамогай месенджараў.

Софья Савайтан

Последние новости

Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Як абараніцца ад махлярства ў дачыненні да пажылых і састарэлых грамадзян?

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Республиканская ярмарка вакансий для лиц «серебряного» возраста и лиц, имеющих рабочую группу инвалидности, пройдет в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 18 сентября для всех знаков Зодиака

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем