Ягадны рай. Муж і жонка Корнышавы знайшлі захапленне, якое пераўтварылася ў выгадны бізнес.

Ягадны рай. Муж і жонка Корнышавы знайшлі захапленне, якое пераўтварылася ў выгадны бізнес.

Халодны перыяд года яны праводзяць у Бабруйску, а як толькі прыгрэюць прамяні вясновага сонейка, адразу спяшаюцца ў Ясянёўку. Там не проста адпачываюць у дачным доміку. Адпачынкам праведзены ў вёсцы час нават і не назавеш, бо на набытых двух гектарах зямлі яны высадзілі і даглядаюць ягады.

А пачыналася ўсё празаічна. Аднойчы Дзянісу захацелася клубніц, а жонка прынесла жменьку драбноты і сказала, што больш не вырасла. Неяк непрыкметна прыйшло рашэнне насадзіць ягад. Набылі гатунак “хоней” — буйная, прыгожая, але кіславатая ягада. Налета наеліся клубніц, нават лішкі былі. Вось тады і вырашылі заняцца ягадаводствам больш сур’ёзна.

Праз год купілі розных гатункаў, засадзілі імі 25 сотак зямлі і сталі назіраць за вынікамі. Найбольш спадабаўся сорт “азія” — ён самы салодкі. Грошы, заробленыя ад рэалізацыі ягад, уклалі ў набыццё пасадачнага матэрыялу буякоў.

Атрымаўшы пэўны вопыт, вырашылі пашырыць плантацыю. Звярнуліся з прапановай у сельсавет. Старшыня Андрэй Шаціла падтрымаў карысны пачын. Пад асабістую падсобную гаспадарку быў выдзелены гектар зямлі. На ёй адразу заклалі 15 сотак буякоў.

Вядома, дамашнія ягады таму і вырастаюць буйнейшымі і даюць вышэйшую ўраджайнасць, што гаспадары падыходзяць да іх вытворчасці абапіраючыся на навуковыя дасягненні. Дзяніс і Марына заказалі для ягадніку кіслы торф у Татарцы, пілаванне на пілараме, стварылі іншыя ўмовы. Паступова кампанію клубніцам і буякам склалі маліны і ажыны.

Для таго каб займацца ягадаводствам, не абавязкова мець спецыяльную адукацыю, лічыць Дзяніс Корнышаў: галоўнае, каб было жаданне і працавітасць. І пацвярджае словы ўласным прыкладам. Па прафесіі ён зусім не аграном, а слесар кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі. Працаваў у сістэме ахоўнай пажарнай сігналізацыі. А зараз асвоіў новую для сябе справу.

Клубніцы займаюць на іх землях каля 15-20 сотак, маліны — на пяць сотак больш, буякі — каля 80 сотак, а ажыны дастаткова і 40 кустоў.

— Усе ягады запатрабаваны, — дзеліцца ягадавод. — Асаблівы попыт — на першыя клубніцы: людзі пасля зімы жадаюць свежых «вітамінаў». Дарэчы, гэтыя ягады патрабуюць шмат увагі: каб яны не драбнелі, неабходна кожныя два гады замяняць кусты, выкарыстоўваючы новы пасадачны матэрыял, абразаць вусы, апрацоўваць да цвіцення і пасля яго. Ажына — укрыўная культура, з ёй таксама даводзіцца пазавіхацца. Пасадачны матэрыял набываем у спецыялізаваных гадавальніках, вывучаем гатунак, спрабуем ягады, а ўжо пасля прымаем рашэнне.

Наогул абавязкі размяркоўваем наступным чынам: мы з жонкай выбіраем ягады, я адвожу на рынак, атрымоўваю адпаведныя дакументы, а мама, Ніна Андрэеўна, прадае. Спадзяёмся, што дочкі, калі падрастуць, далучацца да сямейнай справы.

Пачынаецца зімовы перыяд. Садаводы-агароднікі  атрымоўваюць перадышку. Але ягадаводы перыядычна наведваюцца ў свае ўладанні. Напрыклад, для таго, каб пасля першых замаразкаў рэмантантную маліну цалкам, а летнюю — выбарачна зрэзаць, здаровыя галінкі падвязаць. Галіны ажыны, якія адпладаносілі, таксама неабходна ліквідаваць, заставіўшы тры-чатыры самыя моцныя, і накрыць. А затым сачыць, як кусты пераносяць халады. Словам, работы хапае. Затое вясной саджанцы зноў парадуюць буйствам квецені, а летам — мноствам сакавітых і смачных ягад.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем