Вяззе літаратурнае

Вяззе літаратурнае
Прыгожа аформлены падворак са своеасаблівай галерэяй рэдкіх дэкаратыўных раслін і невялічкіх скульптур, разныя аканіцы, а ў хаце гасцей сустракаюць адразу тры пухнатыя каткі. Пабачыўшы такое, адразу разумееш: жыве тут чалавек крэатыўны, неардынарны, творчы

Тамара Мікітаўна Пятровіч нарадзілася ў аграгарадку Вяззе. Тут жа скончыла сярэднюю школу. Пасля паступіла ў Магілёўскае культпра-светвучылішча на тэатральнае аддзяленне, размеркавалася ў мясцовы Дом культуры. Аднак кар’-ера не задавальняла поў-насцю мастацкія памкненні жанчыны. Так з’явілася ідэя, падтрыманая жыццёвымі абставінамі, — атрымаць спецыяльнасць бібліятэкара ў Магілёўскім бібліятэчным тэхнікуме. Шмат гадоў была бібліятэкарам у мясцовым клубе. Зараз Тамара Мікітаўна на пенсіі, аднак пра адпачынак нават і не думае: працуе ў школьнай бібліятэцы, вырошчвае кветкі, пачала пісаць вершы.

— Проста перанесла думкі на паперу, — дзеліцца аўтар. — Спрабавала складаць вершаваныя радкі і раней, але далей спробы справа не пайшла, а тут усё пачало атрымлівацца без напружання, само сабой. Відаць, і для мяне знайшлася Муза.

За апошнія гады ў Тамары Пятровіч выйшла два зборнікі вершаў “Ля роднага ганку” і “Не адзінокая”. У планах — выдаць кнігу перакладаў твораў паэта Уладзіміра Малевіча.

— У большасці маіх вершаў няма адрасатаў, ёсць прывід і фантазія пачуццяў наколькі дазваляе душа, — адзначае Тамара Мікітаўна. — Пішу пра ўсё, што бачу вачыма і адчуваю непакорным сэрцам. Каб напісаць тое, чым буду сапраўды задаволена, трэба раптоўнае натхненне. Але дасюль не магу назваць сябе сапраўдным паэтам. Хутчэй аматар з абвостраным пачуццём прыгожага.

— Імкненне стварыць хараство не толькі на кніжных старонках, а і вакол сябе — адметная рыса нашай зямлячкі, — пацвярджае кіраўнік спраў Вяззеўскага сельвыканкама Інеса Прышывалка. — Яна штогод набывае новыя дэкаратыўныя расліны для свайго надзела, заўжды прыдумвае нешта цікавае і арыгінальнае. Летась сядзіба Тамары Мікітаўны стала лепшай у раёне па добраўпарадкаванні, а раней нават патрапіла ў тэлепраграму канала “Беларусь 4. Магілёў” “Гісторыя з геаграфіяй”, прысвечаную аграгарадку.

Вязаўчанка аказалася не адзінай у сям’і, хто мае адносіны да мастацкага слова. Дачка Лілія Маскалёва працуе бібліятэкарам у мясцовай бібліятэцы.

— Станаўлюся першым слухачом, крытыкам і рэдактарам новых твораў мамы, — расказвае Лілія Яўгеньеўна. — Гэта накладвае своеасаблівую адказнасць.

Сама ж жанчына знайшла сябе ў іншым напрамку творчасці.

— Нягледзячы на тое што і праца, і жыццё звязаны з літаратурным словам, больш даспадобы музыка, — усміхаецца яна. — Спяваю ў эстрадным ансамблі “Вяззеўскі кірмаш”, маю музыкальную адукацыю. Думаю, што няма аніякай розніцы, як чалавек праяўляе прыгажосць сваёй душы, важна не ўтойваць свае таленты, развіваць іх.

 

Последние новости

Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость