Вясёлымі ўсмешкамі, дружным карагодам стартавала ўчора на Асіповіччыне рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, якая працягнецца па 15 студзеня 2025 года

Вясёлымі ўсмешкамі, дружным карагодам стартавала ўчора на Асіповіччыне рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, якая працягнецца па 15 студзеня 2025 года

Акцыя “Нашы дзеці” праводзіцца пад патранатам Прэзідэнта краіны ўжо амаль тры дзясяткі гадоў. І заўсёды маштабна. Напрыклад, летась яе мерапрыемствамі было ахоплена больш за мільён хлопчыкаў і дзяўчынак, каля 6,5 мільёна рублёў былі накіраваны на аказанне матэрыяльнай дапамогі, набыццё неабходнага абсталявання і падарункаў для ўстаноў адукацыі і сямей, якія выхоўваюць дзяцей.

“Навагодні настрой” — так называлася ўрачыстая праграма, якую падрыхтавалі выхаванцы раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі разам з педагогамі, да іх далучыліся і вучні дзіцячай школы мастацтваў № 1. Харэа-графічныя пастаноўкі, танцы, гульні, песні, загадванне жаданняў пад чароўным посахам Дзеда Мароза — шмат было цікавага і запамінальнага.

Прымала ўдзел у гэтым глыбокім па сваёй сутнасці мерапрыемстве і кіраўніцтва раёна. Старшыня райвыканкама Андрэй Дубінчык выказаў пажаданне, каб 2025 год аказаўся паспяховым для кожнага, усё запланаванае рэалізаваліся, а спагадлівыя сэрцы землякоў зрабілі свята шчаслівым для ўсіх, асабліва для тых сямей і дзяцей, якім зараз патрэбна падтрымка.

І калі дзеці чакаюць цудаў, то дарослыя ўмеюць іх ажыццяўляць. Арганізацыі і прадпрыемствы Асіповіччыны з задавальненнем далучацца да добрых спраў у рамках акцыі “Нашы дзеці”. Заўсёды варта верыць у цуды і сілу дабрыні!

Больше фото в нашем телеграм-канале

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем