Вучаніца СШ № 4 Кацярына Сяргеенкава узнагароджана Дыпломам III ступені па выніках конкурсу даследчых работ “Юны натураліст”

У пачатку кастрычніка ва ўрачыстай абстаноўцы прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў конкурсу даследчых работ “Юны натураліст”.

Па выніках конкурсу вучаніца СШ № 4 Кацярына Сяргеенкава (настаўнік Вольга Клімовіч) узнагароджана Дыпломам III ступені за подпісам намесніка міністра адукацыі Кацярыны Пятруцкай. Навуковая праца “Ягадка ў нашым садзе” атрымала высокую адзнаку ў намінацыі “Плады беларускага саду”.
