Вучань СШ № 4 Ілья Казак стаў пасажырам «Цягніка памяці»

Вучань СШ № 4 Ілья Казак стаў пасажырам «Цягніка памяці»
Гэтага маршрута няма ў раскладзе, але сустракалі і праводзілі яго вельмі ўрачыста сотні людзей. Сёлета пасажырамі «Цягніка памяці» сталі 200 школьнікаў з Беларусі, Расіі, Арменіі і Кыргызстана. Сярод іх і вучань СШ № 4 Ілья Казак.

Незвычайнае падарожжа юнага асіпаўчаніна пачалося 22 чэрвеня ў Брэсце. За           16 дзён разам з іншымі падлеткамі Ілья наведаў 14 беларускіх і расійскіх гарадоў. Праект “Цягнік памяці” прайшоў у рамках X Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У час падарожжа юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з гістарычнымі і культурнымі аб’ектамі розных гарадоў, наведалі знакавыя месцы, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной, паразмаўлялі з ветэранамі, сталі ўдзельнікамі тэматычных сустрэч.

— Калі ўсё пачалося, нават не ўяўляў, што мяне чакае, — дзеліцца ўражаннямі Ілья Казак. — Па-першае, пасябраваў з вялікай колькасцю хлопцаў і дзяўчын з розных краін. Вельмі спадабалася, як арганізатары садзейнічалі зносінам паміж удзельнікамі падарожжа. Напрыклад, у адным купэ маглі ехаць чатыры нацыянальнасці: беларус, расіянін, кіргіз і армянін. І гэта было супер! У кожнага свой менталітэт, было вельмі цікава знаходзіць агульную мову і даведвацца пра іх родныя краіны.

Кожны дзень сустракалі ў новым горадзе і атрымлівалі там столькі ўражанняў, што раней можна было атрымаць толькі за месяц. Мы ўбачылі ваенна-гістарычную рэканструкцыю бітвы ў Брэсцкай крэпасці, патрапілі на свята выпускнікоў “Алые паруса” ў Санкт-Пецярбургу. Гісторыя Валгаграда, як яго яшчэ называюць “горада на касцях”, прабірала да мурашак. Яшчэ вельмі спадабалася прырода Рэспублікі Башкаркастан. Шмат чаго даведаўся з гісторыі Расіі.

Для мяне, як напэўна і для іншых, стаць удзельнікам праекта — вялікі гонар. Насычанае ведамі, знаёмствамі, эмоцыямі і ўражаннямі падарожжа назаўжды застанецца ў памяці як адно з самых яркіх. Упэўнены, што адлегласці не парушаць сувязі паміж новымі сябрамі, бо мы працягваем нашы зносіны праз сацсеткі, а з некаторымі рабятамі пабачымся зусім хутка, калі яны, як плануюць, прыедуць у нашу сталіцу.

 

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем