Вучань СШ № 4 Ілья Казак стаў пасажырам “Цягніка памяці”

Вучань СШ № 4 Ілья Казак стаў пасажырам “Цягніка памяці”
Гэтага маршрута няма ў раскладзе, але сустракалі і праводзілі яго вельмі ўрачыста сотні людзей. Сёлета пасажырамі “Цягніка памяці” сталі 200 школьнікаў з Беларусі, Расіі, Арменіі і Кыргызстана. Сярод іх і вучань СШ № 4 Ілья Казак.

Незвычайнае падарожжа юнага асіпаўчаніна пачалося 22 чэрвеня ў Брэсце. За           16 дзён разам з іншымі падлеткамі Ілья наведаў 14 беларускіх і расійскіх гарадоў. Праект “Цягнік памяці” прайшоў у рамках X Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У час падарожжа юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з гістарычнымі і культурнымі аб’ектамі розных гарадоў, наведалі знакавыя месцы, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной, паразмаўлялі з ветэранамі, сталі ўдзельнікамі тэматычных сустрэч.

— Калі ўсё пачалося, нават не ўяўляў, што мяне чакае, — дзеліцца ўражаннямі Ілья Казак. — Па-першае, пасябраваў з вялікай колькасцю хлопцаў і дзяўчын з розных краін. Вельмі спадабалася, як арганізатары садзейнічалі зносінам паміж удзельнікамі падарожжа. Напрыклад, у адным купэ маглі ехаць чатыры нацыянальнасці: беларус, расіянін, кіргіз і армянін. І гэта было супер! У кожнага свой менталітэт, было вельмі цікава знаходзіць агульную мову і даведвацца пра іх родныя краіны.

Кожны дзень сустракалі ў новым горадзе і атрымлівалі там столькі ўражанняў, што раней можна было атрымаць толькі за месяц. Мы ўбачылі ваенна-гістарычную рэканструкцыю бітвы ў Брэсцкай крэпасці, патрапілі на свята выпускнікоў “Алые паруса” ў Санкт-Пецярбургу. Гісторыя Валгаграда, як яго яшчэ называюць “горада на касцях”, прабірала да мурашак. Яшчэ вельмі спадабалася прырода Рэспублікі Башкаркастан. Шмат чаго даведаўся з гісторыі Расіі.

Для мяне, як напэўна і для іншых, стаць удзельнікам праекта — вялікі гонар. Насычанае ведамі, знаёмствамі, эмоцыямі і ўражаннямі падарожжа назаўжды застанецца ў памяці як адно з самых яркіх. Упэўнены, што адлегласці не парушаць сувязі паміж новымі сябрамі, бо мы працягваем нашы зносіны праз сацсеткі, а з некаторымі рабятамі пабачымся зусім хутка, калі яны, як плануюць, прыедуць у нашу сталіцу.

 

Последние новости

Общество

1 мая 2025 года маршруты пригородного сообщения будут обслуживаться по расписанию ЧЕТВЕРГА

30 апреля 2025
Читать новость
Общество

ЗАО «Осиповичский завод транспортного машиностроения» занесен на Республиканскую доску Почета

30 апреля 2025
Читать новость
Общество

1 Мая в Осиповичах пройдет концертная программа художественной самодеятельности у фонтана в городском парке ” Первомайское настроение”

30 апреля 2025
Читать новость
Спорт и туризм

Осиповчане результативно выступили в турнире по вольной борьбе

30 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает вывести отношения с Вьетнамом на качественно новый уровень

30 апреля 2025
Читать новость
Власть

Мамаев курган, союзный форум и переговоры с Путиным. Как прошел визит Лукашенко в Волгоград

30 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем