Вопрос-ответ
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі
— Невядомая асоба ў перыяд з 23 гадзін 16 кастрычніка да 6 гадзін 17 кастрычніка запэцкала дзвярную ручку маёй кватэры, размешчанай на пятым паверсе, фекаліямі. Якія прыняць меры, каб не дапусціць паўтарэння падобнага?
Арцём А.
Малодшы лейтэнант міліцыі Мікалай Белагураў:
— Звярніцеся на лінію 102 або да ўчастковага — па факце пачнуць праверку ў рамках адміністрацыйнага заканадаўства. Пасля правядзення разбору і ўстанаўлення вінаватай асобы ў дачыненні да яе будзе складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 19.1 “Дробнае хуліганства”.