Ветэранскую арганізацыю станцыі Асіповічы летась узначаліла Галіна Камейка, якая папярэдне адпрацавала на чыгунцы 28 гадоў

Ветэранскую арганізацыю станцыі Асіповічы летась узначаліла Галіна Камейка, якая папярэдне адпрацавала на чыгунцы 28 гадоў

Галіна Павусаўна вырасла ў рабочым пасёлку Татарка, уздоўж якога праходзіць чыгуначная ветка, таму да цягнікоў прывыкла з маленства. Аднак пасля школы не адразу зрабіла выбар на карысць стальной магістралі. Спачатку вырашыла стаць радыётэхнікам. Атрымаўшы выбраную спецыяльнасць, дзесяць гадоў працавала ў 263 базе захоўвання, рамонту і ўтылізацыі сродкаў сувязі, а потым вырашыла змяніць прафесію.

— Сэрца паклікала на чыгунку, — тлумачыць суразмоўца. — Я чалавек таварыскі, люблю дапамагаць людзям, мне падабаецца, калі навокал кіпіць праца, неабходна пастаянна быць у тонусе.

А вакзал наогул заўсёды меў для мяне магнетычную сілу. З дзяцінства любіла назіраць, як пасажыры набываюць праязныя дакументы. Здавалася, што работа ў білетных касах самая незвычайная. Таму вырашыла паспрабаваць сябе ў гэтай дзейнасці. І вельмі спадабалася.

Заканамерна, што праз некаторы час Галіну Камейка прызначылі загадчыкам білетных кас. На гэтай пасадзе яна працавала паўтара дзясятка гадоў. Літаральна жыла работай. Не раз прызнавалася лепшай па прафесіі ў Магілёўскім аддзяленні і на Беларускай чыгунцы, узнагароджана нагруднымі знакамі “Выдатнік Беларускай чыгункі”, “За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы”. Шматразова пацвярджалі сваю кваліфікацыю і яе вучаніцы — дзяжурныя па вакзале і касіры білетныя, якія на працягу 12 гадоў лідзіравалі ў прафесійных спаборніцтвах. Дарэчы, Галіна Камейка падрыхтавала дастойную змену. Яна ганарыцца працай начальніка вак­зала Аксаны Кузняцовай, загадчыка кас білетных Наталлі Ахрэмук і іншых калег.

Сама ж Галіна Павусаўна пасля таго, як пайшла на заслужаны адпачынак, некалькі гадоў працавала ў клінінгавай кампаніі, а потым узначаліла савет ветэранаў станцыі. І зноў цалкам акунулася ў работу. Бо інакш не можа: працаваць — дык з душой! Нават калі гэта арганізацыя — грамадская.

У пярвічцы, якой яна кіруе, налічваецца 201 ветэран. Сярод іх ганаровы чыгуначнік Аляксандр Засулька, узнагароджаная знакам “За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы” ўсіх трох ступеняў Валянціна Скачылава, сем ветэранаў, якія маюць у асабістых скарбонках знак “Выдатнік Беларускай чыгункі”.

Актыўную падтрымку ў рабоце аказваюць члены савета Марыя Тамкова, Зінаіда Дудко, Наталля Нетычук, Зінаіда Ганчаронак, Раіса Баразна, Мікалай Аляхновіч, з ліку папаўнення ветэранскай арганізацыі — Ірына Клёцкіна, Алена Ваўчок.

У кола абавязкаў савета ветэранаў уваходзіць наведванне былых работнікаў. Асаблівая ўвага надаецца адзінокім пенсіянерам, якіх зараз налічваецца 16, вывучаюцца ўмовы іх пражывання, аказваецца дапамога. Медсястра Чырвонага Крыжа Беларускай чыгункі Яна Урбановіч наведвае і аказвае медыцынскія паслугі тром ветэранам станцыі.

За сродкі арганізацыі ветэранам выпісваецца галіновая газета “Беларускі чыгуначнік”. Тыя, хто мае патрэбу, аздараўляюцца ў санаторыях “Дубравенка”, “Талька”, “Магістральны”. Матэрыяльнае заахвочванне атрымліваюць юбіляры і ветэраны, якія адзначаюць 75 або больш гадоў.

— Галоўнае, каб людзі не адчувалі сябе кінутымі, — разважае суразмоўца, — а ўвага калег, з якімі поруч працавалі, заўсёды надае сілы і жаданне жыць.

Трэба адзначыць, што ветэраны і самі вядуць актыўнае жыццё: удзельнічаюць у раённых мерапрыемствах, мітынгах, суботніках.

Работа заўсёды займала значную частку жыцця Галіны Павусаўны. А ў свабодны час яна любіць пачытаць класічную літаратуру, навуковую фантастыку, вяжа, займаецца агародам. Але найбольшую радасць дастаўляюць стасункі з унукамі. Цікавіцца маладзёжнай культурай, у курсе сучасных трэндаў, заўсёды гатова раздзяліць захапленні малодшага пакалення сваёй сям’і і ўпэўнена, што за такімі рабятамі — будучыня. І яна павінна быць цудоўнай.

Іна ЗАСКЕВІЧ

Последние новости

Общество

Из Осиповичей — в каждый дом: полистиролбетон от ООО «Кливер»

15 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

15 июля 2026
Читать новость
Общество

Сегодня исполняется 150 лет со дня рождения поэтессы и общественной деятельницы Алоизы Пашкевич, более известной под литературным псевдонимом Тетка.

15 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 15 июля

15 июля 2026
Читать новость
Общество

В студотрядах Осиповичского района с начала лета было задействовано 147 молодых людей

14 июля 2026
Читать новость
Здравоохранение

Горячая линия

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем