Ведай нашых: узнагароду за высокі прафесіяналізм і надзейнае партнёрства атрымалі супрацоўнікі турыстычнай кампаніі “Візіт-Тур” ад буйнога беларускага тураператара Tez Tour

Як расказаў прадстаўнік мясцовага офіса “Візіт-Тур” Ігар Сінькевіч, гэта адзнака ўсяго агенцтва, якое ўключае з дзясятак падраздзяленняў, але знаходзіцца ўзнагарода ў Асіповічах. Чаму? Менавіта наш офіс адправіў больш за ўсіх турыстаў у падарожжы.
— Турагенцтваў рознага памеру ў краіне больш за дзве тысячы, але такая статуэтка маецца толькі ў пары дзясяткаў фірм. Цяпер і ў нас. Думаецца, гэта неблагі вынік для невялікага офіса, дзе працуе толькі два чалавекі, — адзначыў Ігар Сінькевіч.