В Осиповичском районе увековечили память земляков, которые погибли в годы Великой Отечественной войны

В Осиповичском районе увековечили память земляков, которые погибли в годы Великой Отечественной войны

Шэйпічы — невялічкая вёсачка, якая схавалася ў лесе недалёка ад Ялізава. Зараз там зарэгістравана 42 жыхары, а калісьці, па ўспамінах старажылаў, было значна больш. Некалькі дзясяткаў забрала Вялікая Айчынная вайна.

Стараста вёскі Валянціна Бурак вельмі любіць сваю малую радзіму і нават перабралася сюды з суседняга пасёлка, дзе раней жыла. Жанчына  ахвотна расказвае пра Шэйпічы гасцям населенага пункта, прысвячае вершы гэтаму міламу яе сэрцу куточку. Ганарыцца сваімі роднымі, з жалем успамінае, што яе бабуля адправіла на фронт чатырох сыноў — Мікалая, Пятра, Івана і Паўла Ніштаў — і не дачакалася дадому ніводнага. Доўгі час Валянціна выношвала думку аб тым, каб увекавечыць памяць усіх землякоў, што аддалі жыццё, абараняючы краіну. І калі прапанавала родным і аднавяскоўцам ушанаваць імёны герояў, тыя пагадзіліся. Хутка ініцыятыўная група рэалізавала задуманае, стварыўшы асаблівы знак на мясцовых могілках. Усе работы правялі энтузіясты і патрыёты сваёй малой радзімы Мікалай Доўбня, Анатолій Дзмітрыенка, Наталля і Васіль Кірылавы, Яўгеній Бурак, Віктар Бурак, Таццяна Дзядзюля, Вольга Селядцова, Аляксандр Хадаркевіч, Аляксандр Кустаў.

Адметна, што ўрачыстасць, прысвечаная асвячэнню месца памяці, адбылася ў Дзень маці — такім чынам матулі ўвекавечылі памяць аб слаўных сынах свайго народа.

На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня сельсавета Яўгенія Купрэенка, протаіерэй Андрэй Клепча, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, мясцовыя жыхары, вучні ялізаўскай школы. Усе чыталі на мемарыяльнай дошцы імёны тых, хто каваў Вялікую Перамогу, і з хваляваннем знаходзілі сярод іх сваіх бацькоў, дзядуль і прадзядуль…

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем