В Осиповичском районе идет заготовка клюквы

В Осиповичском районе идет заготовка клюквы

Нарыхтоўка

Журавінка-ягадзінка

Яшчэ нашы далёкія прашчуры спажывалі гэтыя ягады: мачылі, дадавалі ў квашаную капусту, рабілі адвары і настоі. Дзякуючы добраму захаванню, журавіны былі крыніцай незаменнага вітаміну С увесь зімовы перыяд.

На Асіповіччыне нямала забалочаных мясцін, якія аблюбавалі журавіны. Нягледзячы на тое што зараз мы маем даволі разнастайны харчовы рацыён, традыцыйна збіраем і выкарыстоўваем у ежу звыклыя ягады. А некаторым аматарам журавіны даюць дадатковую магчымасць зарабіць грошай.

Збор журавін на Магілёўшчыне сёлета распачаўся 6 верасня. У нашым раёне іх прымаюць ва ўсіх гандлёвых кропках Глускага райста. Акрамя таго, працуе пяць нарыхтоўшчыкаў у гора-дзе і адзін на раёне. У ліку іншай прадукцыі яны прымаюць і ягады.

У райста паведамілі, што ў гэтым сезоне асіпаўчане не спяшаюцца развітвацца з “ляснымі трафеямі”. І калі чарніц нарыхтавалі нямала, то брусніц аднеслі ў спажывецкае таварыства толькі 327 кг. Журавін у першыя два з паловай тыдні збору здалі пакуль няшмат. Магчыма, людзі чакалі, каб ягады яшчэ наліліся сокам і выглядалі больш таварна. А хутчэй — вывучалі цанавую палітыку. Спачатку за кіло ягад насельніцтва атрымоўвала 3 рублі. А хто ж захоча за такія грошы лазіць па багне?

Днямі закупачная цана павялічылася да 5 руб-лёў. У магазіне вёскі Осава, дзе нарыхтоўка лясных ягад традыцыйна ідзе больш жвава, запэўніваюць: асноўны здабытак яшчэ наперадзе. Журавіны прымаюць без абмежавання канечнага тэрміну, галоўнае, каб спажывецкія якасці адпавядалі норме.

Пазаўчора завіталі ў гандлёвы аб’ект і пераканаліся, што прыём дароў лесу ў разгары. Прадавец Валянціна Барадзіна называе самых актыўных нарыхтоўшчыкаў ягад: мясцовыя жыхары Таіса Калячонак і Віктар Булко, а таксама Алег Шыманскі з Заручэўя — з такімі рупліўцамі план па здачы вітаміннай прадуцыі будзе выкананы.

Спелыя сакавітыя ягады запаўняюць скрыні. Зімою будзе на сталах смаката!

Последние новости

Общество

Гороскоп на 11 сентября для всех знаков зодиака

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем