В Осиповичах новый председатель районного объединения профсоюзов

В Осиповичах новый председатель районного объединения профсоюзов

Прафсаюзнае жыццё

Новы старт

У мінулую пятніцу адбылося пасяджэнне Асіповіцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў з удзелам намеснікаў старшынь Магілёўскага абласнога прафсаюзнага аб’яднання Таццяны Марачковай і Асіповіцкага райвыканкама Ганны Землянухінай.

Галоўным на парадку дня стала абранне кіраўніка райаб’яднання, ім стаў Дзмітрый Кулік. Раней ён займаў пасаду галоўнага спецыяліста аддзела эканомікі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Прадстаўляючы кандыдатуру Дзмітрыя Уладзіслававіча, Таццяна Марачкава адзначыла шэраг станоўчых якасцей новага лідара і выказала надзею, што добрыя традыцыі прафсаюзнага руху не толькі захаваюцца, але і будуць развівацца згодна з патрабаваннямі часу.

Знаёмцеся

Старшыня Асіповіцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый КУЛIК

Нарадзіўся 8 верасня 1987 года ў вёсцы Марахорава Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Калі атрымаў сярэднюю адукацыю, паступіў у Белдзяржсельгасакадэмію на аграэкалагіч-ны факультэт. Пасля заканчэння ВНУ накіраваўся па размеркаванні ў СГК “Ляскавічы” ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі”. Потым былі Петрыкаўскія аграхімічны аддзел і насенная інспекцыя. У апошняй працаваў дзяржінспектарам, намеснікам начальніка. Далей — пераезд у Асіповічы. Iнжынер па ахове навакольнага асяроддзя на ААТ “АЗАА”, затым першы намеснік старшыні райспажыўтаварыства. З 2015 па 2019 год — начальнік Асіповіцкай райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Апошняе месца працы — аддзел эканомікі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. 17 снежня Дзмітрый Уладзіслававіч узначаліў раённае аб’яднанне прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі.

Частая перамена пасад не перашкодзіла ўдасканаленню навыкаў і атрыманню новых ведаў. У 2010 годзе паступіў у Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажыўкааперацыі. Праз год пасля заканчэння асноўнага курса навучання — магістратура, у 2015 годзе — ступень магістра эканомікі і кіравання.

Як кіраўнік будзе будаваць сваю дзейнасць?

— Кардынальна штосьці мяняць не планую, — кажа Дзмітрый Уладзіслававіч. — Работа аб’яднання ўжо аптымальна наладжана. Аднак з мэтай паскарэння і аптымізацыі дзейнасці будзем больш шырока выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі абмену інфармацыяй.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость
Общество

26 июля ФК “Осиповичи” проведет заключительный матч первого круга чемпионата страны по футболу 1 лиги

25 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

24 июля состоялось заседание штаба по благоустройству Осиповичского района

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Уборачная кампанія ў разгары. У гэтым пераканалася карэспандэнт АК, наведаушы ААТ “Ясеньскае”

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем