В Глусском райпо пояснили ситуацию с обслуживанием покупателей

В Глусском райпо пояснили ситуацию с обслуживанием покупателей

Газета задала пытанне

Хібы выпраўляюцца

Глускае раённае спажывецкае таварыства ў адказ на крытычныя заўвагі ў артыкуле “У магазін без настрою?” (гл. “АК” № 63 ад 13.08. 2021 г.) паведамляе наступнае.

У дадзены момант сістэма спажыўкааперацыі сапраўды адчувае дэфіцыт кваліфікаваных работнікаў прылаўка, таму прадаўцы прымаюцца на працу без спецыяльнай адукацыі, навыкаў і ведання патрабаванняў гандлёвага абслугоўвання; іх навучанне праводзіцца непасрэдна падчас рабочага працэсу.

Менавіта так адбылося і з прадаўцом крамы ў ваенным гарадку Лапічы: яна нядаўна працуе ў гэтым гандлёвым аб’екце і ёю пакуль не вывучана пакупніцкая здольнасць. З прадаўцом праведзена гутарка на прадмет захавання неабходнага асартыменту тавараў і недапушчэння няякасных тавараў да продажу.

Графік працы крамы в. Дараганава складзены ў адпаведнасці з вытворчым графікам аднаго работніка. Як адзначана раней, арганізацыя мае патрэбу ў прадаўцах, пра што неаднаразова друкавалася інфармацыя ў раённых газетах г.п. Глуска і г. Асіповічы. Таму, карыстаючыся выпадкам, запрашаем на працу прадаўцоў (нават без спецыяльнай адукацыі).

Касметычны рамонт крамы ў в. Дараганава плануецца правесці да канца бягучага года. Забеспячэнне палівам у дадзеным аб’екце на ацяпляльны сезон узята на кантроль інжынернай службай.

У цяперашні час праведзена добраўпарадкаванне асфальтавай дробкай тэрыторыі, прылеглай да крамы в. Радуцічы. Райста набыты фірмовыя банеры для вокнаў, што надасць эстэтычны выгляд гандлёваму аб’екту. Плануецца касметычны рамонт. Да працы прадаўца крамы в. Радуцічы маецца шэраг прэтэнзій і з боку кіраўніцтва райста. Ставіцца пытанне аб адпаведнасцi займаемай пасадзе.

Усе прадпісанні райЦГЭ выконваюцца, да вінаватых асоб прымяняюцца меры дысцыплінарнага спагнання.

Гандлёвай службе Асіповіцкага РГП паказана на недастатковасць мер, што прымаюцца ў арганізацыі гандлёвага абслугоўвання насельніцтва.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем