Ураджай-2025. Жніво ў лічбах

Ураджай-2025. Жніво ў лічбах

Па даных на ўчарашнюю раніцу, на Асіповіччыне ўбрана 2 439 гектараў збожжа і зернебабовых — 27% да плана. Намалочана 4 446 тон збожжа, сярэдняя ўраджайнасць 18,2 цэнтнера з гектара.

У ААТ “ВязаўніцаАгра” камбайны пабывалі на 41% плошчаў, якія належаць да ўборкі, намалочана 2 257 тон збожжа. Самая высокая ўраджайнасць — 21,6 ц/га — у ААТ “Ясеньскае”, а здабыткі тут складаюць 870 тон.

Датычна культур расклад наступны: аўса ўбрана 71%, ураджайнасць 22,5 ц/га, рапс упарадкаваны на 80%, аддача з кожнага гектара 14,1 цэнтнера. 72% — такія плошчы азімага ячменю ўжо абмалочаны, а яравога — 48%, сярэдняя ўраджайнасць апошняга  21,2 ц/га.

Паступова сельгаспрадпрыемствы прыступаюць да жытнёвых ніў. Гэтай культуры ўбрана 12%, яе ўраджайнасць 29,8 ц/га.

Пакуль адна гаспадарка — ААТ “Ясеньскае” — пачала ўборку зернебабовых культур. Выраслі яны добрыя: 34,9 ц/га.

Безумоўна, сёлетняе жніво праходзіць у складаных умовах. Хлебаробы прыкладаюць усе намаганні, каб своечасова і якасна ўбраць ураджай. Ёсць ужо і першыя лідары: вадзіцель Раман Іўчык з ААТ “ВязаўніцаАгра” з улікам рапсу перавёз 1 000 тон палявых дароў, а экіпаж у складзе старшага камбайнера Юрыя Еўдакімовіча і памочніка камбайнера Аляксандра Лапенчыка намалаціў больш за 500 тон зерня.

Последние новости

Образование

Навіны адукацыі Асіповіцкага раёна

22 сентября 2025
Читать новость
Образование

Вступительная кампания-2025 в числах. Осиповичский район

22 сентября 2025
Читать новость
Общество

День без автомобиля

22 сентября 2025
Читать новость
Общество

Представление сведений об остатках товаров, подлежащих прослеживаемости

22 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 22 сентября для всех знаков зодиака

22 сентября 2025
Читать новость
Общество

Коратка аб розным

21 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем