Ураджай-2025. Жніво ў лічбах

1 219 гектараў збожжа і зернебабовых убрана на асіповіцкіх нівах, што складае сёмую частку плошчаў, якія належаць да ўборкі.
Найбольш рытмічна работы ідуць у ААТ “ВязаўніцаАгра”, дзе камбайны пабывалі на 23% плошчаў. Тут упарадкаваны 691 гектар, намалочана 1 162 тоны зерня. Паскорыць тэмпы работ неабходна ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, “Авангард-Ніва”, “ЖорнаўкаАгра”. Гэта датычна азімага ячменю.
Прыступілі гаспадаркі і да ўборкі азімага рапсу. Яго ўбрана 314 гектараў — 34%. Намалочана 476 тон. Найлепшым атрымалася масланасенне ў ААТ “ВязаўніцаАгра” — 20,1 ц/га, у астатніх сельгаспрадпрыемствах аддача ад рапсавых палёў меншая. Спадзяёмся, што з цягам часу гэты паказчык будзе ўзрастаць. Прычым па ўсіх культурах. Аграрыяў чакае яшчэ шмат работы.